1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

ЯК МАЛАДЫ МІЛІЦЫЯНЕР-ВУЧОНЫ ЎДАСКАНАЛЬВАЕ ЯКАСЦЬ ЭКСПЕРТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Кандыдат юрыдычных навук, падпалкоўнік, начальнiк кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Магілёўскага інстытута МУС, апантаны сваёй справай вынаходнік — усё гэта пра Ягора Лаппо. Малады чалавек не проста жыве сваёй прафесіяй, ён ёй дыхае. Ягор прызнаецца, што ніколі б сваю работу на іншую не прамяняў. Калегі добра ведаюць: калі Лаппо ўвайшоў у азарт, ён выпадае з часу, забывае і пра сон, і пра ежу. Нават жонка часам раўнуе. Хоць сама таксама міліцыянер. Але менавіта такія і становяцца рухавікамі прагрэсу. Нядаўна вынаходнік запатэнтаваў распрацоўку, якая вельмі аблегчыць работу крыміналістам.

Квадракоптар выходзіць на след

Ён дэманструе флэшку: вось тут і знаходзіцца тая самая вынаходка. Перахопліваючы мой неўразумелы погляд, тлумачыць.

— Каб гэта працавала, патрэбны яшчэ беспілотнік. Уявіце сабе буйное ДТЗ на трасе, скажам, Мінск—Брэст. Агляд месца здарэння доўжыцца тры-чатыры гадзіны. І на гэты час трэба цалкам перакрыць магістраль. Беспілотнік зробіць агляд у разы хутчэй. І супрацоўніку не прыйдзецца бегаць з рулеткай. Ён потым толькі ўставіць флэшку з квадракоптара ў камп'ютар і зробіць з дапамогай здабытай інфармацыі ўсе неабходныя замеры.

Беспілотнікі ў праваахоўнай сістэме ўжо выкарыстоўваюцца ў мэтах вышуку людзей, якія заблукалі ў лесе, у шэрагу іншых экстрэмальных сітуацый. А цяпер яны змогуць займацца яшчэ і замерамі.

Лаппо 1 Лаппо 2

— ДТЗ, пажары на аб'ектах вялікай плошчы, выбухі — з нашай прыладай не трэба губляць шмат часу і сіл, — кажа вучоны. — Уяўляеце наступствы выбуху, калі рэчавыя доказы раскінуты на вялікую адлегласць на значнай тэрыторыі. Трэба высветліць магутнасць выбуху, іншыя абставіны, якія цікавяць следства. І вымярэнні — вялікая частка гэтай работы. З'яўленне беспілотных лятальных апаратаў істотна аблегчыла работу міліцыі, а ў нас атрымалася яшчэ больш удасканаліць гэты працэс. Наша кафедра сумесна з кафедрай квантавай фізікі і оптаэлектронікі БДУ стварыла сродак, які дазваляе рабіць не толькі фота- і відэафіксацыю на месцы здарэння, але і атрымліваць адпаведную вымяральную інфармацыю з дакладнасцю плюс-мінус пяць сантыметраў з вышыні 100 метраў. Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці ўжо пацверджана наша заяўка на атрыманне патэнта і да канца года, спадзяёмся, атрымаем гэты ахоўны дакумент.

Для Ягора Лаппо гэта вынаходка, свайго роду, справа гонару. Пэўны час ён працаваў экспертам-крыміналістам і ў складзе следча-аператыўнай групы неаднаразова выязджаў на агляд месцаў здарэння. І наколькі гэта карпатлівая і адказная работа, ведае добра. Усё, што эксперт унясе ў пратакол агляду, потым будзе служыць доказам у судзе. Ад сумленасці спецыяліста залежыць, па сутнасці, і прысуд.

Чуткі пра тое, што ў інстытуце МУС працуюць над такой карыснай прыладай, распаўсюдзіліся нават за мяжу. Мы гутарылі з Ягорам за некалькі гадзін да таго, як ён адправіўся на міжнародную навуковую канферэнцыю ў Екацярынбург. Яго даклад быў менавіта на гэтую тэму.

Падабаецца ўдасканальваць працэс

Гэта цяпер Ягор магіляўчанін, а да гэтага жыў і працаваў у Мінску. Дарэчы, асабіста прысутнічаў на ўсіх гучных справах, звязаных з выбухамі ў беларускай сталіцы — на Дзень Незалежнасці ў 2008 годзе і ў красавіку 2011 года, калі здарыўся тэракт у метро.

— На выбух у метро выязджаў у якасці ўдзельніка агляду месца здарэння, — успамінае ён той жахлівы дзень. — Мы вынеслі з метро, здаецца, некалькі тон рэчавых доказаў. Узарваную лаўку з хлопцамі цягнулі па выключанаму эскалатару. Але ж знайшлі ўсе доказы таго, што чалавек, які ўчыніў выбух каля стэлы на Дзень Незалежнасці і ў метро, — адна і тая асоба. Адно апісанне сабраных на месцы злачынства рэчавых доказаў склала цэлы том з 300 старонак. І ўсе вымярэнні рабіліся выключна ўручную. Як бы нас тады выручыў такі вось беспілотнік-вымяральнік.

Суразмоўнік прызнаецца, што яго вельмі крыўдзіць, калі кажуць, што міліцыянеры заўсёды знойдуць на каго павесіць злачынства. Маўляў, так разважаюць толькі дылетанты. І ён заўсёды кажа курсантам, што нельга судзіць аб злачынстве, не маючы першасных дакументаў. Можна толькі меркаваць. А следчыя органы бачаць усю карціну.

Беспілотнік — гэта ўжо другое вынаходства Ягора. Ім жа ў суаўтарстве з той жа кафедрай БДУ быў распрацаваны праграмны апаратны комплекс, які дазваляе праводзіць на экране камп'ютара вымярэнні слядоў зброі на стрэляных кулях і гільзах. Распрацоўка таксама нарадзілася не на пустым месцы. Калі суразмоўнік працаваў у экспертнай службе, ён спецыялізаваўся на экспертызе халоднай зброі і судова-балістычных даследаваннях. І таксама марыў скараціць працэс атрымання неабходнай для раскрыцця злачынства інфармацыі. Таму, калі паступіў у ад'юнктуру Акадэміі МУС, узяў гэтую тэму для напісання сваёй дысертацыі. Як высветлілася, з 1938 года не было ніводнай навуковай работы па балістыцы. Падчас вывучэння тэмы вучоны-пачатковец пазнаёміўся з прафесарам кафедры квантавай фізікі і оптаэлектронікі БДУ доктарам тэхнічных навук Уладзімірам Казловым, з якім супрацоўнічае дагэтуль. Іх першая распрацоўка прайшла практычную апрабацыю і была ўключана ў рэестр экспертных методык. Сёння Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь выкарыстоўвае яе ў сваёй штодзённай дзейнасці.

IMG 6939 IMG 6995

Прафесія ў спадчыну

Ягор Лаппо — патомны міліцыянер. У міліцыі працавалі яго дзед і бацька. Ён таксама пасля школы атрымаў юрыдычную спецыяльнасць ў Беларускім інстытуце правазнаўства. А пасля службы ў арміі адразу ж пайшоў служыць у міліцыю. Гэта была яго шчырая мара. Тут жа спаткаў і свой лёс. Яго абранніца Ганна — спецыяліст па судова-экспертнай дзейнасці. «Налета, спадзяюся, выйдзе вучэбны дапаможнік, дзе яна будзе маім суаўтарам», — з гонарам удакладняе суразмоўнік.

Цікавасць да навуковай дзейнасці, лічыць ён, у яго з дзяцінства. Успамінае, з якім захапленнем займаўся радыёэлектронікай і эксперыментаваў з фотасправай. Дасканала ведае працэс атрымання фота з плёнкі. «Нядаўна паказаў жонцы, яна была ў шоку, — усміхаецца ён. — Калі яна нарадзілася, такім ужо ніхто не займаўся».

Да навуковай дзейнасці ён прыцягвае і будучых міліцыянераў. Курсант 4 курса сяржант міліцыі Анастасія Кавальчук адна з паспяховых вучаніц Ягора Лаппо.
— Мы з ёй напісалі навуковую работу, дзе таксама закранулі магчымасць выкарыстання квадракоптара ў праваахоўнай судовай экспертнай дзейнасці, — кажа ён. — З яе ўдзелам праводзілася і апрабацыя вынаходства. Летась мы ўзялі каля пяці прызавых дыпломаў на міжнародных конкурсах за гэтую работу. А ва Уральскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі дзяўчына стала лаўрэатам у намінацыі найлепшыя практычныя рэкамендацыі.

У тэму

Уладзімір БАРЫСЕНКА, прарэктар па навуковай рабоце інстытута МУС:

— Асноўная дзейнасць, якую вядзе інстытут — гэта падрыхтоўка будучых высокакваліфікаваных супрацоўнікаў міліцыі. Неад'емная складальная частка работы любой ВНУ — гэта навуковая дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага персаналу і прыцягненне да яе курсантаў. Прычым не толькі ў рамках вучэбнага працэсу, але і па-за імі. Нашы курсанты, як і выкладчыкі, актыўна ўдзельнічаюць у розных навуковых форумах і канферэнцыях рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. З першага курса выяўляем людзей, здольных займацца навукай. Адна з задач — абнаўленне вучэбна-педагагічных кадраў, у тым ліку за кошт адораных выпускнікоў. Ёсць у нас і сістэма заахвочванняў для будучых міліцыянераў — Палажэнне аб мерах стымулявання навукова-даследчай дзейнасці курсантаў. А сёлета мы распрацавалі і заснавалі грант на выкананне навукова-даследчай работы ў вобласці навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу і для выкладчыкаў. Першыя вынікі конкурсу будзем падводзіць у наступным годзе. За кошт пазабюджэтных сродкаў будзем заахвочваць выкладчыкаў больш актыўна займацца навуковай дзейнасцю. Гэта дасць магчымасць удасканальваць метадычнае і навуковае суправаджэнне вучэбнага працэсу, што будзе садзейнічаць больш глыбокаму засваенню ведаў па адпаведных прадметах і дысцыплінах. Акрамя гэтага, у нас у інстытуце штогод адбываецца да пяці міжнародных канферэнцый, у тым ліку анлайн. У іх актыўна прымаюць удзел калегі з Расіі, Латвіі, Цэнтральнай Азіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ 
Фота Марыны ГРАМЫКА

2017-12-04-06-17-34ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями
Структурные подразделения
Факультеты
Факультет повышения квалификации и переподготовки кадров
Общая информация о факультете повышения квалификации и переподготовки кадров
Переподготовка
Повышение квалификации
График обучения
Расписание занятий
Факультет милиции
Факультет милиции
Отделение заочного обучения факультета милиции
Кафедры
Административной деятельности
Общая информация о кафедре административной деятельности
Оперативно-розыскной деятельности
Общая информация о кафедре оперативно-розыскной деятельности
Уголовного права, уголовного процесса и криминалистики
Общая информация о кафедре уголовного права, уголовного процесса и криминалистики
Социально-гуманитарных дисциплин
Общая информация о кафедре социально-гуманитарных дисциплин
Служебно-прикладной подготовки
Общая информация о кафедре служебно-прикладной подготовки
Правовых дисциплин
Общая информация о кафедре правовых дисциплин
Отделы и службы
Учебно-методический отдел
Отдел кадров
Отдел организации научной, международной и издательской деятельности
Отдел организации научной, международной и издательской деятельности
Библиотека
О библиотеке
Каталог библиотеки
Отдел образовательных информационных технологий, связи и информационной безопасности
Отдел идеологической работы
Отдел организационной работы и правового обеспечения
Отделение платных образовательных услуг
Отдел коммунально-эксплуатационного обеспечения
Отдел материально-технического обеспечения
Финансово-экономический отдел
Медицинская служба
Отделение профориентационной работы, информации и общественных связей
Оперативно-дежурная служба
Клуб
Гараж
Направления деятельности
Образовательная деятельность
Образовательный процесс
Научная деятельность
Научно-исследовательская работа
Конференции и семинары
Форма регистрации для участия в конференции (семинаре)
Научный репозиторий института
Идеологическая работа
Профориентационная работа
Международная деятельность
С благодарностью помним
vestnik-mogilevskogo-instituta-mvdВестник института
2019-03-14-12-21-25Научный репозиторий института
Обучающимся
Электронные учебно-методические комплексы дисциплин
Рецензии на курсовые работы
Наши проекты
Информационно-образовательный портал
Юридическая клиника
Общая информация о "Юридической клинике"
Борьба с коррупцией
Ваша кибербезопасность
Год качества
VI Всебелорусское народное собрание

Если Вы заметили опечатку на сайте, выделите текст и нажмите Ctrl+Enter



Контакты

Республика Беларусь
212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Телефон: 8-0222 72-31-77 (дежурная часть)
Факс: 8-0222 72-31-77
Режим работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00)

Институт в социальных сетях и не только

Мы в Instagram Мы в Одноклассники Мы в Вконтакте Наш YouTube-канал Наш Telegram-канал Наша RSS-лента новостей

Учреждения образования

Академия МВД Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Барановичский государственный университет
Белорусский государственный технологический университет
Белорусский государственный университет культуры и искусств
Белорусский государственный экономический университет
Белорусская государственная академия авиации
Брестский государственный технический университет
Витебская государственная академия ветеринарной медицины
Витебский государственный университет имени П.М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П.О. Сухого
Гродненский государственный аграрный университет
Гродненский государственный  университет имени Янки Купалы
Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина
Полесский государственный  университет

Полезные ресурсы

Портал Президента Республики Беларусь
Белорусское телеграфное агентство
Детский правовой сайт mir.pravo.by
Министерство образования
Министерство внутренних дел
Национальный правовой интернет-портал
Республиканский институт высшей школы
Республиканский веб-сайт abiturient.by