1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Кіраўніцтва інстытута

 

polischuk

Начальнік інстытута

генерал-маёр міліцыі
Палішчук Валерый Мікалаевіч


Адрас: г. Магілёў, вул. Крупскай, 67, каб. №217
Тэлефон: +375 0222 723100
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1963 г. у с. Прыазёрнае Табольскага раёна Кустанайскай вобласці. У кастрычніку 1987 г. скончыў Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу транспартнай міліцыі МУС СССР, а ў 1994 г. – Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

З траўня па снежань 1994 г. працаваў намеснікам начальніка аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама г. Магілёва. Са снежня 1994 г. да сакавіка 1996 г. – намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку, ён жа начальнік аддзялення па раскрыцці злачынстваў супраць асобы службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама г. Магілёва.

З 1996 г. да кастрычніка 1998 г. – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Ленінскага райвыканкама г. Магілёва, ён жа начальнік службы крымінальнай міліцыі.

У 1998-1999 гг. – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва – начальнік крымінальнай міліцыі.

У 1999-2001 гг. – начальнік аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама.

У 2001-2005 гг. – начальнік аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. У 2005-2008 гг. – намеснік начальніка крымінальнай міліцыі па аператыўна-вышуковай рабоце УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З лістапада 2008 г. да кастрычніка 2009 г. – першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама – начальнік крымінальнай міліцыі. З 2009 г. па 2014 г. працаваў на пасадзе начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.

У верасні 2014 г. прызначаны начальнікам установы адукацыі “Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” III, II і I ступеняў.

Час прыёму: аўторак, з 14:00 да 20:00

shkaplerov

Першы намеснік начальніка інстытута

падпалкоўнік міліцыі
Шкапляроў Юрый Паўлавіч


Адрас:
212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 67, каб. №219
Тэлефон: +375 0222 723670
E-mail:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нарадзіўся 24 верасня 1981 г. ў п. Колас Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 2003 г. з адзнакай скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.

З 2003 г. па 2004 г. – следчы аддзела па Быхаўскім раёне ўпраўлення Следчага камітэта МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, з 2004 г. па 2005 г. – следчы следчага аддзялення папярэдняга расследавання аддзела ўнутраных спраў Быхаўскага райвыканкама.

З верасня 2005 г. па кастрычнік 2006 г. праходзіў службу ў Магілёўскім каледжы МУС Рэспублікі Беларусь на пасадзе выкладчыка цыклаў адміністрацыйнай дзейнасці, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.

З кастрычніка 2006 г. да верасня 2009 г. – ад’юнкт навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

З верасня 2009 г. па ліпень 2010 г. – выкладчык кафедры крымінальнага працэсу Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2010 г. праходзіць службу ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” на пасадах дацэнта, начальніка кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.

У лістападзе 2013 г. Шкапляроў Ю.П. прызначаны на пасаду намесніка начальніка вышэйшага каледжа па навуковай рабоце. З верасня 2014 г. праходзіў службу на пасадзе намесніка начальніка інстытута па навуковай рабоце. З чэрвені 2015 г. прызначаны на пасаду першага намесніка начальніка інстытута.

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт па спецыяльнасці “Права”.

Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені.

Час прыёму: серада, з 08:00 да 17:00

belski

Намеснік начальніка інстытута па страявой частцы

палкоўнік міліцыі
Бельскі Уладзімір Сцяпанавіч


Адрас: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 67, каб. №235
Тэлефон: +375 0222 719269
E-mail:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нарадзіўся 10 жніўня 1969 г. ў в. Усход Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1986-1990 гг. – курсант Каломенскага вышэйшага артылерыйскага вучылішча імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З 1990 г. па 1992 г. праходзіў службу ў якасці камандзіра ўзвода, намесніка камандзіра батарэі гаўбічнага артылерыйскага дывізіёна паветрана-дэсантнай брыгады.

З 1994 г. па 2009 г. праходзіў службу ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь на пасадах намесніка камандзіра роты, старшага памочніка начальніка арганізацыйна-мабілізацыйнай службы па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы, начальніка службы мабілізацыйнай падрыхтоўкі, намесніка начальніка штаба, першага намесніка камандзіра – начальніка штаба.

Са снежня 2009 г. па май 2010 г. – намеснік начальніка ўстановы адукацыі “Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь” па страявой частцы.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 145 ад 09.03.2010 г. каледж рэарганізаваны ва ўстанову адукацыі “Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь”, і з мая 2010 г. палкоўнік міліцыі Бельскі В.С. прызначаны намеснікам начальніка навучальнай установы па страявой частцы.

Пасля рэарганізацыі навучальнай установы ва ўстанову адукацыі “Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” з верасня 2014 г. з’яўляецца намеснікам начальніка інстытута па страявой частцы. Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III і II ступеняў.

Час прыёму: пятніца, з 14:00 да 17:00

ponuzdaev d n

Намеснік начальніка інстытута па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні

падпалкоўнік міліцыі
Пануждаеў Дзмітрый Мікалаевіч


Адрас: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 67, каб. №236
Тэлефон: +375 0222 724058
E-mail:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1974 г. ў г. Магілёве. У 1998 г. скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, у 2001 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З траўня да кастрычніка 2001 г. – інспектар аддзялення маральна-псіхалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадраў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З кастрычніка 2001 г. да студзеня 2002 г. – старшы інспектар аддзялення маральна-псіхалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадраў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Са студзеня да красавіка 2002 г. – старшы інспектар аддзялення выхаваўчай работы ўпраўлення кадраў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З красавіка да ліпеня 2002 г.– начальнік аддзялення выхаваўчай работы ўпраўлення кадраў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З ліпеня да жніўня 2002 г. – начальнік аддзялення выхаваўчай работы ўпраўлення выхаваўчай работы і кадравага забеспячэння УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Са жніўня 2004 г. да студзеня 2007 г. – намеснік начальніка ўпраўлення кадраў – начальнік аддзела ідэалагічнай работы УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Са студзеня да чэрвеня 2007 г. – намеснік начальніка ўпраўлення кадраў – начальнік аддзялення ідэалагічнай і выхаваўчай работы УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2007 г. да чэрвеня 2008 г. – намеснік начальніка ўпраўлення кадраў – кіраўнік групы ідэалагічнай і выхаваўчай работы УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2008 г. да студзеня 2009 г. – намеснік начальніка ўпраўлення кадраў – кіраўнік групы ідэалагічнай работы УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Са студзеня 2009 г. да лістапада 2010 г. – намеснік начальніка ўпраўлення кадраў УУС Магілёўскага аблвыканкама – начальнік аддзялення ідэалагічнай работы.

З лістапада 2010 г. да верасня 2014 г. – начальнік факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

З верасня 2014 г. да лютага 2015 г. – начальнік факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

У лютым 2015 г. Пануждаеў Д.М. прызначаны на пасаду намесніка начальніка інстытута па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.

Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені.

Час прыёму: чацвер, з 14:00 да 20:00

moiseenko an

Намеснік начальніка інстытута па тылавым забеспячэнні

падпалкоўнік міліцыі
Маісеенка Андрэй Мікалаевіч


Адрас: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 67, каб. №215
Тэлефон: +375 0222 723453
E-mail:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нарадзіўся 14 верасня 1974 года ў в. Князеўка Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 2002 годзе скончыў Магілёўскую школу міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь, у 2009 годзе – дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт”, у 2011 годзе – установу адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”.

З лістапада 1994 года па люты 1999 года – вадзіцель транспартна-гаспадарчай часткі вытворча-тэхнічнага цэнтра ваенізаванай пажарнай службы УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама. З лютага 1999 года па сакавік 1999 года – міліцыянер-вадзіцель страявога падраздзялення аб’яднанага прыёмніка-размеркавальніка для асоб, затрыманых за бадзяжніцтва, ІЧУ, спецыяльнага прыёмніка для ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных асоб пры УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З сакавіка 1999 года па кастрычнік 2000 года – вадзіцель-супрацоўнік аўтагаспадаркі пры УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З кастрычніка 2000 года па чэрвень 2004 года – інспектар міжраённага аддзела экалагічнага нагляду ДАІ пры УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2004 года па верасень 2005 года – дзяржаўтаінспектар аддзела тэхнічнага нагляду ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З верасня 2005 года па май 2006 года – старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення тэхнічнага нагляду і прафілактыкі міжраённага аддзела ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З траўня 2006 года па лістапад 2008 года – начальнік станцыі дыягностыкі ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З лістапада 2008 года па студзень 2011 года – старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення тэхнічнага нагляду і прафілактыкі міжраённага аддзела ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Са студзеня 2011 года па кастрычнік 2014 года – начальнік аўтагаспадаркі УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З кастрычніка 2014 года па люты 2016 года – выкладчык кафедры адміністрацыйнай дзейнасці факультэта міліцыі ўстановы адукацыі “Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

У лютым 2016 года Маісеенка А.М. прызначаны на пасаду намесніка начальніка інстытута па тылавым забеспячэнні.

Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені.

Час прыёму: панядзелак, з 08.00 да 17.00