Медыясфера и медыяадукацыя: першая online-канферэнцыя

  • Печать

У межах II Міжнароднай завочнай навукова-метадычнай канферэнцыі "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы" адбыліся сеансы online-сувязі з навукоўцамі Беларусі і Украіны.

У цэнтры медыякамунікацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін віталі даследчыкаў з Цэнтра праблем развіцця адукацыі і Інстытута журналістыкі БДУ, Драгобычскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітетэта імя І. Франка, Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І. Франка, Чарнігаўскага інстытута паслядыпломнай педагагічнай адукацыі імя К.Д. Ушынскага, Інстытута інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны і іншых устаноў.

Такі фармат навуковай камунікацыі ў інстытуце развіваецца з верасня 2014 г., але правядзенне online-сесій у межах міжнароднай навуковай канферэнцыі – новая практыка, якая будзе працягвацца.

Да ўдзелу ў працы II Міжнароднай завочнай навукова-метадычнай канферэнцыі "Медыясфера і медыяадукацыя" заявілася больш за 70 навукоўцаў з Беларусі, Расіі (Калуга, Курск, Чалябінск, Масква, Растоў-на-Доне, Таганрог, Варонеж, Навасібірск, Санкт-Пецярбург, Барнаул), Украіны (Кіеў, Запарожжа, Львоў, Чаркасы, Драгобыч, Луцк, Палтава, Херсон, Бярдзянск, Днепрапятроўск, Данецк) і Казахстана (Астана, Караганда).

Іх працы складуць зборнік навуковых артыкулаў, які зараз рыхтуецца да друку.