Лепшыя даклады міжнароднай канферэнцыі па псіхалогіі

  • Печать

Навуковы гурток кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін прыняў удзел у дзвюх міжнародных канферэнцыях, што адбыліся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Пушкіна.

14 мая распачалася Х Юбілейная міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта", у якой удзельнічалі студэнты і курсанты з Беларусі, Украіны і Расіі. Падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам намесніка начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін старшага лейтэнанта міліцыі Сяргея Венідзіктава даклады курсантаў 4 курса прайшлі папярэдняе рэцэнзаванне і былі ўключаны ў праграму мерапрыемства.

Сяржант міліцыі Аляксандр Калыска зрабіў відэадаклад на тэму "Псіхалогія адхіленага погляду ў СМІ", сяржант міліцыі Дзмітрый Нехін разважаў на тэму псіхалагічных фактараў падлеткавай злачыннасці. Па выніках выступлення на канферэнцыі абодва курсанты атрымалі дыпломы за лепшыя навуковыя даклады.

15 мая адбылася XVII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных, у якой, акрамя Аляксандра Калыскі і Дзмітрыя Нехіна, прыняў удзел курсант 3 курса сяржант міліцыі Аляксандр Крол. Дарэчы, удзел у гэтым мерапрыемстве – традыцыйны для нашага інстытута.

Даклады курсантаў Магілёўскага інстытута МУС рэкамендаваны да апублікавання. Восенню 2015 г. па выніках канферэнцый, што адбыліся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Пушкіна, будуць выдадзеныя зборнікі навуковых работ.