У імя жыцця!

  • Печать

Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынялі ўдзел ў акцыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві». Праводзіцца гэтая бязвыплатная акцыя сярод донараў плазмаферэза у інстытуце штогадова.

Паводле слоў супрацоўнікаў аддзялення нарыхтоўкі крыві і яе кампанентаў МАСПК, тэрмін прыдатнасці матэрыялу - да 35 дзён, а калі, колькі і якіх груп можа спатрэбіцца, прадбачыць немагчыма, таму прыняць актыўны ўдзел у акцыі запрасілі ўсіх неабыякавых.

Таму ўсе, хто па стане здароўя маглі стаць донарамі, прыйшлі ў мабільны пункт здачы крыві, які размясціўся ў нашай установе адукацыі.

- Я стаў донарам упершыню, - пракаментаваў свой удзел у акцыі курсант 2 курса малодшы сержант міліцыі Святаслаў Шкірэеў. - Як камандзір ўзвода, я на сваім прыкладзе вырашыў паказаць, што кожны павінен здаць крыў. Гэта малая частка таго, што мы можам зрабіць, каб дапамагчы хворым.

Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара