1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Імёны, упісаныя ў вечнасць


Для ўвекавечвання памяці таварышаў па службе ўжо і так зроблена не мала. Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама ёсць галерэя партрэтаў яго кіраўнікоў пачынаючы з 1938 года, працуе зала гісторыі гэтай службы, па ўсёй вобласці ўсталёўваюцца памятныя дошкі і адкрываюцца помнікі. Але ў гісторыі міліцыі, якая налета будзе адзначаць свой 100-гадовы юбілей, яшчэ хапае белых плям. У Магілёўскім інстытуце МУС за апошнія 4 гады ўстанавілі 14 раней невядомых імёнаў. А яшчэ знайшлі новыя звесткі пра батальён міліцыі капітана Уладзімірава, які амаль цалкам загінуў падчас абароны Магілёва.

Народжаная рэвалюцыяй

Намеснік начальніка інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Дзмітрый Пануждаеў над аднаўленнем гісторыі міліцыі працуе не першы год. На яго рахунку дзве напісаныя ў суаўтарстве кнігі, прысвечаныя гэтай службе, вялікі вопыт працы з першакрыніцамі ў архівах. Асабліва яму цікавы самы змрочны перыяд станаўлення гэтай службы — ліхія 20-я гады мінулага стагоддзя. Памятаеце тэлесерыял «Народжаная рэвалюцыяй»? Дарэчы, тыя 14 прозвішчаў супрацоўнікаў магілёўскай і бабруйскай міліцыі, якія аднавіў менавіта ён, якраз з гэтага перыяду. Малодшы пешы міліцыянер Еўстафій Півановіч знік без звестак 15 студзеня 1923 года, крыху пазней было знойдзена яго знявечанае цела. У схватцы з узброенымі дэзерцірамі ў раёне Асавецкага сельсавета на Бабруйшчыне 5 лістапада 1920 года загінулі адразу тры супрацоўнікі Бабруйскай павятовай міліцыі — Леонцій Рыбак, памочнік Уладзімір Дзятлаў, малодшы міліцыянер Мікалай Трусаў. Скупыя міліцэйскія зводкі — адзінае, што нагадвае сёння пра гэтых людзей. Амаль праз 100 гадоў пасля тых падзей практычна немагчыма знайсці інфармацыю, калі яны нарадзіліся, хто іх родныя.

— У 1920-я гады ў радах міліцыі была вялікая цякучка кадраў, пастаянныя чысткі, — кажа Дзмітрый Пануждаеў. — Асабісты склад у тыя гады абнаўляўся амаль на 90%. Час быў вельмі неспакойны, бандытызм квітнеў у поўную моц. Выклік новай уладзе кідалі не толькі крымінальныя асобы, часта так званымі народнымі мсціўцамі станавіліся дзеці заможных бацькоў. Савецкая ўлада з такімі, як вядома з гісторыі, не цырымонілася. Іх маглі адлічыць з інстытута, саслаць на катаргу. Яны збягалі, вярталіся дадому і збіралі вакол сябе аднадумцаў. І насельніцтва не заўсёды было супраць іх.

Аднойчы ў Нацыянальнай бібліятэцы палкоўніку трапіла на вочы рэдкая кніга 1927 года выдання пра першыя 10 год існавання савецкай міліцыі. Гэта была сапраўдная знаходка, бо ўтрымлівала ў сабе багаты факталагічны матэрыял. Ведаючы кошт такім выданням, Дзмітрый Пануждаеў скапіраваў яе з пачатку да канца. Але глядзець без дрыжыкаў гэтую кнігу цяжка — вельмі шмат фота з трунамі, у якіх ляжаць зусім яшчэ маладыя людзі. Тагачасныя летапісцы захавалі для будучых пакаленняў сваіх паслядоўнікаў каштоўны матэрыял. «Гісторыя дзесяцігоддзя патрабавала ад работнікаў міліцыі шмат ахвяр. Мы таксама не павінны забывацца: гісторыя рэвалюцыі не сёння, дык заўтра спытае гэтыя спіскі», — гаворыцца ў прэамбуле. Яны сталі па-сапраўднаму прароцкімі для сённяшняга пакалення міліцыі, якое па каліву вяртае зніклыя ў часе імёны.

— У главе, прысвечанай загінулым барацьбітам, я знайшоў успамін пра Якава Будагоўскага, — расказвае палкоўнік міліцыі. — У пачатку 2000-х мне давялося размаўляць з яго дачкой, яна даслала фота свайго бацькі. З дапамогай гэтай кнігі мы ўдакладнілі дату і абставіны гібелі яшчэ аднаго нашага калегі Царанкова. А на адным са здымкаў я ўбачыў каля труны твар знаёмага чалавека — Сямёна Файнштэйна. У 1924 годзе ён быў назначаны начальнікам акруговай міліцыі, якая ў той час аб'ядноўвала палову раёнаў Магілёўскай вобласці. З 1924-га па 1930 год да рэарганізацыі акруг у раёны ён кіраваў без аніякіх нараканняў. Усюды, дзе прыходзілася чытаць пра яго, гаворыцца, як ён якасна выконваў сваю работу. За старанні быў узнагароджаны срэбным гадзіннікам. У 1930 годзе сляды яго згубіліся. Цікава, што далей было з ім? У архіве знайшоўся дакумент, што ў 1965 годзе ў Самары яго віншавалі з 70-годдзем. Збіраемся папрасіць нашых самарскіх калег знайсці яго асабістую справу.

Без тэрміну даўнасці

Даследаванні дапамагаюць знайсці шмат цікавых, раней невядомых фактаў з біяграфіі былых супрацоўнікаў магілёўскай міліцыі. У Нацыянальнай бібліятэцы Дзмітрый Пануждаеў, гартаючы Веснік НКУС РСФСР, выпадкова наткнуўся на некралог Паўла Карбоўскага. Гэты чалавек меў непасрэднае дачыненне да Магілёва. Але праз памылку ў назве вобласці, дзе яна была пазначана як Магілянская, ён проста выпаў з гісторыі магілёўскай міліцыі. Сам факт існавання некралога ў такім аўтарытэтным выданні сведчыць, што чалавек быў паважаны.

Ёсць невядомы перыяд і ў біяграфіі Віктара Бальзоўскага, які пэўны час узначальваў магілёўскую акруговую міліцыю. Пасля паспяховага кар'ернага росту да начальніка Мінскай школы міліцыі ён нечакана ў 1944 годзе трапіў у спісы ворагаў народа і быў сасланы ў Сіблаг. У 1960 годзе быў рэабілітаваны пасмяротна.

Імя Дзмітрыя Вольскага ўвекавечана даўно. Ён загінуў у 1941-м пры абароне мосту цераз Днепр у Магілёве. Упраўленнем ДАІ Магілёўскага аблвыканкама нават праводзіцца конкурс на прыз гэтага героя. «Але пра яго доўгі час нічога не ведалі родныя, — расказвае Дзмітрый Пануждаеў. — Некалькі гадоў таму ў Магілёў прыязджала яго ўнучка. Яна расказала пра свайго бацьку — сына гэтага абаронцы. Ён доўгі час шукаў сляды Дзмітрыя Вольскага, але беспаспяхова. Сам прыехаць не змог, узрост не дазваляў ды яшчэ і аперацыя на сэрцы. А вось унучка героя паклала гваздзікі каля сімвалічнага каменя на Савецкай плошчы, якая сёння носіць імя Славы.

Па слядах батальёна капітана Уладзімірава

Гэта імя амаль свяшчэннае для Магілёва, а для міліцыі — яскравы прыклад самаахвярнасці і мужнасці. Пры абароне Магілёва ў ліпені 1941 года на чале міліцэйскага батальёна з 250 байцоў Канстанцін Уладзіміраў на працягу сямі дзён стрымліваў націск фашыстаў на паўночных подступах да горада. Калі сілы былі на зыходзе, паранены камандзір падняў апошніх байцоў батальёна ў атаку. Пасмяротна ён быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Штогод каля помніка батальёну міліцыі ў вёсцы Гаі адбываюцца ўрачыстыя мітынгі, але дагэтуль усё яшчэ існуюць стыхійныя пахаванні гэтых герояў. Невядомымі застаецца і большасць байцоў гэтага батальёна. Пакуль вядома толькі 41 прозвішча.

— Мы таксама займаліся пошукамі інфармацыі, апытвалі відавочцаў, — расказвае старшы інспектар па асобых даручэннях групы міжнароднага супрацоўніцтва інстытута МУС Аляксей Цюцюнкоў. — Цяпер паявіліся новыя звесткі. Відавочца гэтых падзей Браніслаў Дашкевіч, ураджэнец вёскі Гаі, быў на той час дзіцем, але ўдзельнічаў у пахаванні салдат і міліцыянераў. Расказаў, што на тэрыторыі самой вёскі трымалі абарону чырвонаармейцы, а міліцыянеры — на ўзвышшы. Пасля нямецкага артабстрэлу лясок на той вышыні амаль знік. Але байцы змагаліся да апошняга. Дзе мясцовыя закапалі загінулых міліцыянераў, ён не ўспомніў, затое паказаў месца пахавання чырвонаармейцаў. А вось відавочца Мікалай Сляпнёў паведаміў, што дапамагаў дарослым хаваць менавіта міліцыянераў. І нават паказаў тую траншэю, дзе, па яго словах, ляжыць 20 чалавек. У маі, як толькі надвор'е будзе спрыяць, збіраемся пачаць раскопкі з удзелам пошукавікоў з клуба ВІККРУ, 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна і нашых курсантаў.

Удзел у пошукавай дзейнасці для курсантаў інстытута гэта свайго роду пасвячэнне ў прафесію.

— Вучым іх навыкам работы з архіўнымі дакументамі, расказваем, як іх шукаць, што яны з сябе ўяўляюць. Усё гэта дапамагае маладым людзям адчуць сваё дачыненне да гісторыі і выхаваць любоў да справы, якой яны займаюцца, — кажа Дзмітрый Пануждаеў. — У будучыні мы збіраемся ўстанавіць па апісаннях за 1921 год, дзе ў Магілёве знаходзіліся аддзелы міліцыі. І тут зноў-такі вялікія надзеі ўскладаюцца на нашых курсантаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара

Опубликовано по материалам газеты "Звезда"

Как правильно класть плитку. Как класть плитку на стену быстро. Класть плитку своими руками. Как выбрать ламинат для квартиры. Какой лучше выбрать ламинат сегодня. Какого цвета выбрать ламинат. Как правильно клеить обои. Как клеить обои на потолок вертикально. Как правильно клеить углы обоями. Интересные самоделки своими руками. Качественные самоделки своими руками фото. Самоделки для дома своими руками. Как сделать потолок в доме. Чем лучше утеплить потолок дома на сегодняшний день. Утепление потолка дома своими руками. Бизнес идеи с минимальными вложениями. Успешные идеи малого бизнеса с нуля. Прибыльные бизнес идеи. Как сделать мебель своими руками. Сделать деревянная мебель своими руками. Сделать мебель своими руками видео. Опалубка для фундамента. Как сделать опалубку для фундамента быстро. Опалубка для фундамента купить.
Структурные подразделения
Факультеты
Факультет милиции
Факультет повышения квалификации и переподготовки кадров
Факультет заочного обучения
Кафедры
Административной деятельности
Общая информация о кафедре административной деятельности
Личные страницы сотрудников кафедры административной деятельности
Оперативно-розыскной деятельности
Общая информация о кафедре оперативно-розыскной деятельности
Личные страницы сотрудников кафедры оперативно-розыскной деятельности
Уголовного процесса и криминалистики
Общая информация о кафедре уголовного процесса и криминалистики
Личные страницы сотрудников кафедры уголовного процесса и криминалистики
Социально-гуманитарных дисциплин
Общая информация о кафедре социально-гуманитарных дисциплин
Личные страницы сотрудников кафедры социально-гуманитарных дисциплин
Лаборатория учебного телевидения
Тактико-специальной подготовки
Общая информация о кафедре тактико-специальной подготовки
Личные страницы сотрудников кафедры тактико-специальной подготовки
Правовых дисциплин
Общая информация о кафедре правовых дисциплин
Личные страницы сотрудников кафедры правовых дисциплин
Профессионально-прикладной физической подготовки
Общая информация о кафедре профессионально-прикладной физической подготовки
Личные страницы сотрудников кафедры профессионально-прикладной физической подготовки
Отделы и службы
Учебно-методический отдел
Отдел кадров
Библиотека
О библиотеке
Каталог библиотеки
Группа международного сотрудничества
Научно-исследовательский отдел
Научно-исследовательский отдел
Личные страницы сотрудников научно-исследовательского отдела
Редакционно-издательское отделение
Отделение психологического сопровождения
Отдел образовательных информационных технологий
Отдел идеологической работы
Отдел организационной работы и правового обеспечения
Отделение платных образовательных услуг
Отдел коммунально-эксплуатационного обеспечения
Отдел материально-технического обеспечения
Финансово-экономический отдел
Медицинская служба
Отделение профориентационной работы, информации и общественных связей
Оперативно-дежурная служба
Клуб
Гараж
Направления деятельности
Образовательная деятельность
Учебный процесс
Научная деятельность
Научно-исследовательская работа
Научно-исследовательская работа курсантов
Акты приемки научно-исследовательских работ
Конференции и семинары
Планы проведения конференций (семинаров)
Сборники конференций (семинаров)
Каталог сборников научных трудов, материалов конференций (семинаров)
Форма регистрации для участия в конференции (семинаре)
Идеологическая работа
Профориентационная работа
Международная деятельность
2017 год - Год науки
С благодарностью помним
Обучающимся
Расписание занятий
Учебные материалы кафедр
Административной деятельности
Оперативно-розыскной деятельности
Правовых дисциплин
Уголовного процесса и криминалистики
Социально-гуманитарных дисциплин
Тактико-специальной подготовки
Профессионально-прикладной физической подготовки
Электронные учебно-методические комплексы дисциплин
Рецензии на курсовые работы
Наши проекты
Информационно-образовательный портал
Болонский процесс