У Магілёўскім інстытуце МУС выйшаў у свет вучэбна-метадычны дапаможнік па дысцыпліне "Рэлігіязнаўства", падрыхтаваны начальнікам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргеем Венідзіктавым і дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Аленай Паддубскай. Дапаможнік, які атрымаў грыф вучэбна-метадычнага аб'яднання па гуманітарнай адукацыі, выйшаў на беларускай мове. Гэта другое беларускамоўнае вучэбнае выданне па дысцыпліне "Рэлігіязнаўства" ў краіне.
Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, пералік кантрольных пытанняў, тэсты для самакантролю, крыжаванкі, тэматыку рэфератаў, пытанні для падрыхтоўкі да заліку па дысцыпліне, кароткі гласарый.
Дысцыпліна "Рэлігіязнаўства" заклікана фарміраваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі навучэнцаў, што забяспечваюць самавызначэнне ў галіне сацыякультурных феноменаў рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення.
Дапаможнік адрасаваны студэнтам і курсантам юрыдычных спецыяльнасцей, якія атрымліваюць адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сяргей ВЕНIДЗIКТАЎ
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости