Дапамога побач

  • Печать

Ужо напрацягу сямі гадоў клопат і дапамогу ад курсантаў і супрацоўнікай Магілеўскага інстытута МУС адчувае Агапкіна Аляксандра Дзмітрыеўна - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандра Дзмітрыеўна пражывае недалёка ад ведамаснай установы.

Яшчэ ў далёкім 2010 годзе пенсіянерка ўпершыню звярнулася за дапамогай ў гэтую навучальную ўстанову. Аляксандра Дзмітрыеўна распавяла, што траціну свайго жыцця пражывала ў Маскоўскай вобласці, больш за 30 гадоў - на Сахаліне, а з 1981 года прыехала ў Беларусь. 20 гадоў таму памёр яе муж, і ажыццяўляць мужчынскую працу па хаце стала няма каму. З тых часоў курсанты інстытута рэгулярна дапамагаюць жанчыне.

- Аляксандра Дзмітрыеўна пражывае ў прыватным доме, - каментуе часова выконваючы абявязкі на пасадзе намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Аляксандр Данілін, - а значыць цяжкай працы заўсёды шмат. Аляксандра Дзмітрыеўна - жанчына пажылая, і апошні час яе падводзіць здароўе, таму наш абавязак максімальна дапамагчы. Толькі ў гэтым годзе мы ўжо некалькі разоў выязджалі да яе.
Сёлета курсанты падчас моцных снегападаў прыбіралі снег на прысядзібным участку, расчышчалі дарожкі. З прыходам цяпла ўскапалі агарод, абрэзалі сукі старых яблынь, якія ўжо сталі класціся на дах дома і гаспадарчых пабудоў, што натуральна выклікала непакой. Курсанты неаднаразова прыязджалі пакасіць траву. А у гэты раз яны разам з сакратаром першаснай арганізацыі ГА БРСМ Марынай Грамыка навялі парадак у агародзе, прыбралі лісце.

2 1

- Мы будзем працягваць дапамагаць бабулі і ў далейшым, - кажа Марына. - Аляксандра Дзмітрыеўна заўсёды з нецярпеннем чакае хлопчыкаў і дзяўчынак, каб за душэўнай гутаркай падзяліцца жыццёвым вопытам, распавесці пра свой лёс, даць парады курсантам.

А распавесці Аляксандры Дзмітрыеўне ёсць пра што - яна з'яўляецца удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, у 40-х гадах ўзнагароджана медалямі «За абарону Масквы» і «За доблесную працу».

Дарэчы, у жанчыны заўсёды адкладзен для курсантаў, што яе наведалі, слойчык варэння.

- Гэта каб хлопцы не хварэлі, - кажа Аляксандра Агапкіна.- Агарод ёсць, ўраджай ёсць, раблю закаткі, а есці няма каму: дзеці далёка. Хай хоць хлопцы з'ядуць, мне ў радасць, ўспомняць бабулю добрым словам. Я вельмі ўдзячна інстытуту МУС, што ніколі не забываюць, наведваюць, дапамагаюць.

Любоў ШУМІЛКА
Фота Марыны ГРАМЫКІ