Сагрэем дзіцячыя сэрцы

  • Печать

Стартаваў дабрачынны марафон «Нашы дзеці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы».

Мэта простая: дапамагчы і падтрымаць дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Удзел у ім прынялі курсанты і супрацоўнікі Магілёўскага інстытута МУС.

3 2

На сённяшні дзень дзякуючы неабыякавым людзям ужо сабрана 40 000 рублёў. Усе грошы будуць пералічаны ў «Мсціслаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», «Дапаможную школу г. Магілёва», Шклоўскую спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку і на адрасную дапамогу дзецям, якім патрэбныя тэрміновыя аперацыі або лячэнне.

Далучайцеся і вы! Разам мы зробім свет лепш!

4 1

Што трэба рабіць? Набраць да 31 студзеня па мабiльнаму тэлефону *222*5# (для абанентаў МТС) і тым самым пералічыць 2 рубля на добрую справу альбо набраць на стацыянарным тэлефоне нумары 8 902 215 1111 і з вашага рахунку спішуць 3 рублі.

Сагрэем дзіцячыя сэрцы міласэрнасцю і любоўю!