Распрацоўка вынікаў навучання: міжнародны семінар

  • Печать

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў прыняў удзел у міжнародным семінары "Распрацоўка вынікаў навучання: інструментарый, метадалогія і практыкум", які адбыўся 13 лютага.

Семінар быў арганізаваны сумесна Сусветным банкам, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы пры падтрымцы Урада Вялікабрытаніі у межах праекту "Забеспячэнне доказна-абаснаванай палітыкі ў галіне вышэйшай адукацыі з мэтай садзейнічання лепшай занятасці".

5 6

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Кансультант Сусветнага банка доктар Дэклан Кенэдзі (Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт Корка) выступіў з прэзентацыямі па міжнароднай мове для апісання адукацыйных праграм, па прынцыпам фармуліравання вынікаў навучання па модулях і праграмах, а таксама па ўзаемасувязі вынікаў навучання і кампетэнцый.

Удзельнікам семінару быў прапанаваны практыкум па фармуліраванні вынікаў навучання па модулях, які можа быць выкарыстаны пры выкладанні кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута інтэграваных модуляў "Эканоміка", "Філасофія" і "Паліталогія".

Кiрыл МАРЖАНАЎ
Фота Прадстаўніцтва Сусветнага банка на Беларусі