ГІСТАРЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – У НОВЫМ ФАРМАЦЕ

  • Печать

23 красавіка 2019 года кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін правяла інтэграваную прадметную алімпіяду па дысцыплінах «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін». Шесць каманд з першага курса факультэта міліцыі адказвалі на тэарэтычныя пытанні, аднаўлялі храналогію значных гістарычных падзей, дэманстравалі веданне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі і замежжа.

IMG 1721 IMG 1726 IMG 1730

 Лепш за ўсіх з заданнямі справіліся курсанты 16 узвода факультэта міліцыі. Другое месца заняла каманда 15 узвода факультэта міліцыі, трэцімі сталі курсанты 13 узвода факультэта міліцыі.

IMG 1736 IMG 1737 IMG 1748

У межах мерапрыемства адбыўся конкурс навуковых праектаў. У фармаце мультымедыйнай прэзентацыі былі прадстаўлены вынікі навуковых прац, якія выконваюць курсанты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Напрыклад, курсант першага курса Уладзімір Васількоў даследаваў эвалюцыю візуальнай рэкламы ў Савецкім Саюзе. Курсант першага курса факультэта міліцыі Вольга Ярмаловіч прапанавала новы погляд на асобу Івана Грознага. Таксама быў адзначаны праект курсанта трэцяга курса Уладзіміра Мельнікава, які здолеў звязаць дзённік магілёўскага гімназіста пачатку ХХ стагоддзя і дзейнасць Ота Шміта са сваім даследаваннем тэхналогій тайм-менеджменту.

У маі кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін плануе правесці аналагічнае мерапрыемства па дысцыпліне «Замежная мова».

Марына ГРАМЫКА
Фота аўтара