ЯК ЗРАЗУМЕЦЬ ЗАМЕЖНЫХ ГАСЦЕЙ? АЛІМПІЯДА З НАВУКОВЫМ ПАДЫХОДАМ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін правяла прадметную алімпіяду па дысцыпліне «Замежная мова (англійская і нямецкая)». Удзел у ёй прынялі 9 каманд з першага курса факультэта міліцыі: 3 каманды курсантаў, што вывучаюць нямецкую мову, і 6 «англамоўных» каманд.

IMG 3476 IMG 3480

Алімпіяда складалася з двух этапаў. На першым, які праводзіўся ў форме тэсту, курсанты адказвалі на тэарэтычныя пытанні па англійскай і нямецкай граматыцы, дэманстравалі веданне іншамоўнай культуры і гісторыі, а таксама юрыдычнай лексікі, вырашалі камунікатыўныя заданні. Другі этап праходзіў у фармаце дыялогу. Курсантам прапанавалася змадэліраваць гутарку паміж супрацоўнікам міліцыі і замежным грамадзянінам.

Курсанты 14 узвода справіліся з гэтымі заданнямі лепш за іншых. Другое месца заняла каманда 12 узвода, трэцімі сталі курсанты 13 узвода. Сярод нямецкамоўных удзельнікаў каманда 11 узвода прадэмастравала выключнае веданне нямецкай граматыкі, а каманда 16 узвода лепш за астатніх справілася з другім этапам: агучаны дыялог быў выкананы амаль без маўленчых памылак. Каманда курсантаў 14 узвода ўразіла аўдыторыю сваім артыстызмам.

IMG 3488 IMG 3483 1

Адначасова адбыўся конкурс навуковых праектаў. У фармаце мультымедыйнай прэзентацыі былі прадстаўлены вынікі навуковых прац, якія выконваюцца курсантамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Адметным быў праект курсанта 1 курса Іллі Пятроўскага, які прааналізаваў і апісаў слэнг і жаргон, што сустракаецца ў маўленні курсантаў. Курсант 1 курса Вікторыя Якубоўская выступіла з дакладам «Метад кейсаў як спосаб актывізацыі самастойнага вывучэння замежнай мовы». Таксама курсантам 1 курса Анастасіяй Савельевай быў прапанаваны новы погляд на ролю прафесійнай лексікі пры вывучэнні замежных моў.

Плануецца, што алімпіяда па замежных мовах у інстытуце стане традыцыйнай і штогадовай.

Марына ГРАМЫКА па матэрыялам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота аўтара, Сяргея Венідзіктава