МЕДЫЯСФЕРА І МЕДЫЯАДУКАЦЫЯ. НА СУВЯЗІ – РАСТОЎ-НА-ДОНЕ

  • Печать

У інстытуце адбылася VI Міжнародная завочная навукова-метадычная канферэнцыя «Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы».

IMG 3839 1

У арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін мерапрыемстве прынялі ўдзел 28 даследчыкаў. Гэта навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, студэнты і курсанты з вядучых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Украіны (Кіеў, Крапіўніцкі, Херсон, Палтава, Чарнігаў, Вінніца, Харкаў, Запарожжа і інш.) і Расійскай Федэрацыі (Разань, Таганрог, Краснаярск, Хабараўск, Растоў-на-Доне і інш.). Сярод аўтараў – ганаровы Прэзідэнт Асацыяцыі кінаадукацыі і медыяпедагогікі Расіі, галоўны рэдактар часопіса «Медыяадукацыя», доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Фёдараў.

У межах канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні медыяадукацыі ва ўмовах фарміравання інфармацыйнага грамадства, міжнародныя медыяадукацыйныя праекты, навукова-метадычнае і тэхналагічнае забеспячэнне інавацыйных працэсаў у адукацыі, рызыкі інфармацыйнага ўплыву, медыятэхналогіі ў праваахоўнай дзейнасці. Матэрыялы канферэнцыі могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы ва ўстановах вышэйшай адукацыі спецкурсаў па медыяграматнасці, пры арганізацыі навучальных медыяцэнтраў і г. д. Працы ўдзельнікаў канферэнцыі складуць зборнік навуковых артыкулаў, выданне якога плануецца ў 2019 годзе.

Таксама адбыўся сеанс відэаканферэнцсувязі з удзельнікамі канферэнцыі з кафедры педагогікі і сацыякультурнага развіцця асобы Растоўскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Сяргей Венідзіктаў і загадчыца кафедры педагогікі Растоўскага ўніверсітэта Ірына Чэлышава абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных навуковых даследаванняў у сферы медыяадукацыі, правядзення бінарных заняткаў і супрацоўніцтва на ўзроўні студэнцкай навукі.

Марына ГРАМЫКА па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота аўтара