ТЭХНАЛАГІЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ І ПРАВААХОЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

  • Печать

Міжнародны круглы стол у рэжыме "онлайн" арганізавалі сумесна кафедра філасофіі і паліталогіі Омскай акадэміі МУС Расіі і кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС.

Мерапрыемства прайшло ў межах навуковай канферэнцыі "Анталогія і аксіялогія права", якая праходзіла ў Омску. Тэма круглага стала была вызначана як "Тэхналагічная рэвалюцыя і праваахоўная дзейнасць: філасофскія і прававыя аспекты".

IMG 8557 IMG 8556

Расійскія калегі ў сваіх выступленнях закранулі праблемы ўздзеяння тэхналагічнай рэвалюцыі на праваахоўную дзейнасць, уплыву сучасных тэхналогій на інтарэсы бяспекі і свабоду асобы, выкарыстання нейрасеткавых тэхналогій у органах унутраных спраў. Прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута больш цікавілі філасофскія аспекты праблемы: канфидат філасофскіх навук, дацэнт Віктар Ражкоўскі разважаў аб праблеме права ў эпоху постмадэрну, курсант другога курса факультэта мiлiцii Уладзімір Казлоўскі – аб жыцці новага пакалення ў камп'ютэрнай сімуляцыі.

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута канфидат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Венідзіктаў і начальнік кафедры філасофіі і паліталогіі Омскай акадэміі канфидат філасофскіх навук, дацэнт Дзмітрый Папоў дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва ў навуковай сферы.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Марыны Грамыкi