ПАЭЗІЯ Ў КУРСАНЦКІХ ПАГОНАХ. ДВАЙНОЕ ПРЫЗНАННЕ

  • Печать

Курсант трэцяга курса факультэта міліцыі Данііл Свешнікаў стаў пераможцам літаратурнага конкурсу «І круціцца планета Куляшова», прысвечанага 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

На конкурс удзельнікі накіравалі больш за 200 прац – вершаў і эсэ. Журы, у склад якога ўвайшлі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вызначала пераможцаў у чатырох намінацыях: «Культура рэгіёнаў Беларусі: ад мінулага да сучаснасці», «І вечнасць радка, як вечнасць жыцця», «Знаёмыя незнаёмцы: нашы сучаснікі», «Мая малая радзіма».

111 222

Курсант Магілёўскага інстытута Данііл Свешнікаў прызнаны пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях: «Знаёмыя незнаёмцы: нашы сучаснікі» і «Мая малая радзіма». Журы адзначыла яго працы «Юность (не о природе)», «Wir haben keine Lust», «У креста» и «Все стало вдруг цветным, зеленым...».

На цырымонію ўзнагароджання, якая адбылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова, Данііл Свешнікаў быў запрошаны разам з куратарам сваіх творчых прац – начальнікам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргеем Венідзіктавым.

Дыпломы за перамогу ў конкурсе курсант інстытута атрымаў з рук старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандра Казекі.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін