КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС АБМЕРКАВАЛІ ПА-АНГЛІЙСКУ

  • Печать

19 лютага 2020 года рэжыме online прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Доказы і даказванне па крымінальных справах: параўнальна-прававы аналіз крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Расіі, Беларусі, ЗША і Велікабрытаніі». Адметнай рысай мерапрыемства быў фармат яго правядзення: дыскусіі адбыліся на англійскай мове.

На сувязь выйшлі прадстаўнікі Омскай акадэміі МУС Расіі, Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.М. Дастаеўскага: выкладчыкі і курсанты. Магілёўскі інстытут прадставілі кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, а таксама сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

1 2

Цікавасць навукоўцаў выклікалі праблемы скарочаных вытворчасцей, выкарыстання вытворных доказаў, звестак у электроннай форме, у тым ліку метададзеных; актуальныя пытанні правядзення судовай экспертызы на аснове новых навуковых ведаў, якія не выкарыстоўваюцца ў рамках стандартных экспертных методык.

Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі інстытута Жанны Шылко курсант 3 курса Карына Радзько падрыхтавала даклад на тэму дапушчальнасці электронных доказаў у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь. Англамоўную адаптацыю даследавання забяспечыў выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Яўген Іваноў, які таксама дапамог зняць бар'еры ў зносінах на замежнай мове: курсанты інстытута ўпэўнена задавалі пытанні сваім калегам з Расіі.

3 omsk

Па выніках канферэнцыі яе ўдзельнікі прыйшлі да высновы аб неабходнасці пашырэння міждысцыплінарнай інтэграцыі і працы з актуальнымі навуковымі тэкстамі, размешчанымі ў міжнародных базах дадзеных.

Па матэрыялах кафедр крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, а таксама Омскай академіі МУС Расіі