ВУЧЫМ ГІСТОРЫЮ НЕСТАНДАРТНА

  • Печать

Падведзены вынікі конкурсу інфаграфікі па гісторыі органаў унутраных спраў, арганізаванага кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. На працягу двух тыдняў курсанты засвойвалі новыя інструменты вывучэння і графічнага адлюстравання гісторыі.

Слайд2 1

Мэта конкурсу – сістэмнае засваенне курсантамі ведаў пра працэс станаўлення і развіцця органаў унутраных спраў Беларусі. Для гэтага была выбрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Скарыстаўшыся інстументамі са спецыялізаваных інтэрнэт-сайтаў, удзельнікі показалі крэатыўнасць і веды па гісторыі міліцыі. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі: курсант Іван Качанаў атрымаў дыплом 1 ступені, курсант Раман Чарнамордаў – 2 ступені.

Таксама курсанты першага курса прынялі ўдзел у адборачным этапе міжнароднага конкурсу, які праводзіцца з нагоды святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарам яго выступае Міжнародны адукацыйны гісторыка-культурны інтэрнэт-праэкт пры падтрымцы вядучых ваенна-гістарычных музеяў Масквы.

У свой вольны дзень курсанты дыстанцыйна адказвалі на пытанні аднаго з блокаў конкурсу – гістарычнай алімпіяды. Добрыя вынікі паказалі каманды 16 і 14 узвадоў. Лепшыя працы будуць накіраваны арганізатарам і змогуць пазмагацца за дыпломы і ўзнагароды на міжнародным узроўні.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін