МІЛІЦЫЯ І ІНТЭРНЭТ: ЛЕКЦЫЯ АД ПРЭС-САКРАТАРА МУС

  • Печать

У межах заняткаў па дысцыпліне "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" лекцыю для курсантаў 2 курса факультэта міліцыі прачытала начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей - прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Вольга Чамаданава. Тэма заняткаў – "Органы ўнутраных спраў у камунікацыйнай прасторы Інтэрнэта" – максімальна набліжана да практычных задач, якія вырашае прэс-служба міністэрства.

DSC04656 DSC04668

У сваім выступленні Вольга Чамаданава пазнаёміла курсантаў з актуальнымі праектамі МУС, што рэалізуюцца ў Інтэрнэце, закранула пытанні кірункаў працы са сродкамі массавай інфармаціі, раскрыла механізм узаемадзення МУС з інтэрнэт-ресурсамі. Курсанты з цікавасцю даведаліся, як службовая інфармацыя становіцца навіной, цікавай для сродкаў масавай інформацыі, як змагаюцца з фэйкавымі навінамі і чаму не на кожную крытычную публікацыю трэба рэагаваць. Пасля лекцыі была магчымасць задаць пытанні. Прынамсі, курсантаў цікавіла, як міліцыі правільна рэагаваць на негатыўныя каментарыі ў Інтэрнэце.

Дысцыпліна "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" выкладаецца ў інстытуце толькі трэці год, і ўпершыню лекцыя адбылася з удзелам прадстаўніка міністэрства. Падобную практыку плануецца зрабіць традыцыйнай.

DSC04689 DSC04704

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фото Марыны Грамыка