МОЎНАЯ КАМПЕТЭНТНАСЦЬ І ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЯ АДУКАЦЫЯ

  • Печать

У арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін завочным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 40 даследчыкаў. Гэта навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, студэнты і курсанты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Украіны (Кіеў, Вінніца і інш.) і Расійскай Федэрацыі (Масква, Хабараўск, Санкт-Пецярбург, Белгарад і інш.).

Тэматыка прадстаўленых на канферэнцыі даследаванняў закранае тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі, анлайн-камунікацыю і моўную кампетэнтнасць, моўную культуру ў прававой сістэме, культурныя аспекты моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі, практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і інш. Усе працы будуць выдадзены ў выглядзе зборніка навуковых артыкулаў.

IMG 5488 IMG 5465

23 красавіка адбыўся сеанс відэасувязі з удзельнікамі канферэнцыі з Беларусі і Расіі, падчас якога абмеркавалі пытанні навучання з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Старшы выкладчык кафедры сусветных моў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Людміла Кажэкіна падзялілася вопытам арганізацыі дыстанцыйнага навучання з выкарыстаннем сістэмы Moodle і іншых адкрытых рэсурсаў.

Дацэнт кафедры замежных моў Дзяржаўнага ўніверсітэта касмічнага прыборабудавання (г. Санкт-Пецярбург) Юлія Галкоўская распавяла, як арганізавана навучанне ва ўмовах барацьбы з каронавірусам. Прынамсці, дыстанцыйныя заняткі для будучых касмічных інжынераў ідуць па раскладзе, лекцыі чытаюцца праз сервіс Zoom, а практычныя заняткі па замежнай мове дазваляе арганізоўваць адукацыйная платформа, створаная на сайце ўніверсітэта.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Кiрыла МАРЖАНАВА