АБСАЛЮТНЫЯ ПЕРАМОЖЦЫ МІЖНАРОДНАЙ АЛІМПІЯДЫ

  • Печать

Курсанты першага курса факультэта міліцыі паўдзельнічалі ў выніковым этапе міжнароднага конкурсу, які праводзіўся з нагоды святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарам конкурсу выступіў Міжнародны адукацыйны гісторыка-культурны інтэрнэт-праэкт «Гісторыя Дзяржавы Расійскай» пры падтрымцы вядучых ваенна-гістарычных музеяў Масквы. Мэтай конкурсу было прыцягненне ўвагі моладзі да подзвігаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

DSC02733 DSC02725

Курсанты інстытута адказвалі на пытанні аднаго з блокаў конкурсу – алімпіяды. Спаборнічаць давялося з 677 удзельнікамі з Расіі, Беларусі, Данецкай Народнай Рэспублікі і нават далекай Гвінеі. І усе тры прадстаўнікі інстытута сталі пераможцамі: у Андрэя Плісікава – першы абсалютны вынік, Мікіта Барадулін стаў другім у абсалютным заліку, Аляксандр Шавека, крыху саступіўшы калегам па балах, таксама ўвайшоў у лік пераможцаў. Кіраваў падрыхтоўкай курсантаў да конкурсу Антон Ігнатовіч – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.