З УРАЛАМ – АБ ВЫКЛАДАННІ ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН

  • Печать

Міжнародны круглы стол "Праблемы выкладання гуманітарных дысцыплін у юрыдычных ВНУ" адбыўся ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі сістэмы МУС Расіі с Екацярынбурга, Барнаула, Белгарада, Валгаграда, Іркуцка, Казані, Краснадара, Ніжняга Ноўгарада, Омска, Растова, Уфы, а таксама навукоўцы і педагогі з Казахстана, Манголіі і Беларусі.

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута заявіла да ўдзелу вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў, найбольш цікавыя з якіх абмеркавалі з калегамі. Выкладчык Уладіслаў Балабанаў падзяліўся вопытам стварэння электронных рэсурсаў для выкладання замежных моў. Дацэнт Вольга Лукіна распавяла пра складанасці гуманітарнай адукацыі ў шматмоўным асяроддзі. Выкладчык Кацярына Лапо прааналізавала падыходы да засваення курсантамі прынцыпаў вуснай камунікацыі з прадстаўнікамі замежжа. Начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў закрануў праблему моўнай рэпрезентацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што забяспечваюць узаемадзеянне са СМІ.

DSC01783 DSC01788

Асаблівую дыскусію выклікалі пытанні лічбавай трансфармацыі адукацыі і дыстанцыйнага навучання, праблемы міжпрадметнай інтэграцыі ва ўмовах падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў. Даклады ўдзельнікаў круглага стала рэкамендаваны да публікацыі ў навуковым часопісе Уральскага юрыдычныга інстытута "Праваахоўныя органы: тэорыя і практыка", а практычныя рэкамендацыі сталі часткай рэзалюцыі мерапрыемства.

Акрамя абмеркавання навуковых даследаванняў, кіраўнікоў і выкладчыкаў кафедр цікавілі перспектывы супрацоўніцтва. Прынамсі, ужо ў сакавіку распачнецца міжнародны конкурс навуковай інфаграфікі, які Магілёўскі інстытут арганізуе разам з калегамі з Уральскага юрыдычнага інстытута. У красавіку – першы вопыт міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу красамоўства, які адбудзецца ў відэафармаце.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Кірыла МАРЖАНАВА