Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні філалогіі і методыкі выкладання рускай і замежных моў" адбылася ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Арганізатары – кафедра замежных моў Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі – запрасілі да ўдзелу выкладчыкаў, аспірантаў і ад'юнктаў з навучальных устаноў Расіі і замежжа, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі сучаснай філалагічнай адукацыі.
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута накіравала на мерапрыемства некалькі дакладаў. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі выступілі начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў і дацэнт Антон Ігнатовіч, якія падзялілся вынікамі даследавання візуальнай культуры як фактара развіцця моўнай культуры. Прынамсці, удзельнікаў пасяджэння цікавіў вопыт інстытута ў выкладанні гуманітарных дысцыплін з выкарыстаннем метадаў актыўнага навучання, а ў яго межах – зрокавых вобразаў (відэа- і фотаматэрыялаў, плакатаў, інфаграфікі і інш.). Выкладчык Яўген Іваноў, які таксама ўдзельнічаў у пленарным пасяджэнні, далучыўся да працы секцыі "Актуальныя пытанні філалогіі".
У праграме канферэнцыі таксама – выступленні даследчыкаў з устаноў адукацыі Расіі, Казахстана, Манголіі, Таджыкістана, прысвечаныя самым розным аспектам развіцця моўнай культуры супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Даклады будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі "Праваахоўныя органы: тэорыя і практыка".
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фото Марыны Грамыка