МОЎНАЯ ПРАКТЫКА І НАВУКА. ІНТЭГРАВАНАЯ АЛІМПІЯДА

  • Печать

Кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін сярод курсантаў першага курса факультэта міліцыі былі праведзены прадметная алімпіяда і конкурс навуковых праектаў па дысцыпліне «Замежная мова». Мэтай мерапрыемства стала не толькі паглыбленне ведання англійскай і нямецкай моў, але і развіцце навуковых і медыя-кампетэнцый.

Мерапрыемства прайшло ў два этапы. На працягу першага этапу курсантам прапанавалася даць адказы на тэставыя заданні алімпіяды. Моўныя алімпіядныя заданні ўключалі ў сябе лексічны, граматычны і краіназнаўчы блокі. Другі этап быў цалкам звязаны з творчасцю і навукай. Курсанты мелі магчымасць самастойна выбраць тэму і падрыхтаваць мультымедыйны праект на замежнай мове. Ацэньваліся тут крэатыўнасць, нестандартны падыход да раскрыцця тэмы і яе навуковы ўзровень.

IMG20220608154804 IMG20220608154833

Па выніках усіх этапаў алімпіяды былі вызначаны пераможцы. Лепшыя веды па англійскай мове паказалі Дар'я Коваль (дыплом І ступені), Кірыл Жарын (дыплом І ступені), Іван Осіпаў, Вячаслаў Ярмоленка, Ілля Яруціч (дыпломы ІІ ступені). Дыпломы ІІІ ступені атрымалі Вікторыя Алейнікава, Юрый Волкаў, Дана Камісарава, Ілля Халяўкін, Антон Шаркоў і Аляксандр Ісаковіч. Па нямецкай мове ўзнагароды атрымалі Анастасія Касяк (дыплом І ступені), Аляксандра Ярокава (дыплом ІІ ступені), Яўген Угляніца і Аляксандр Стасюк (дыпломы ІІІ ступені). У конкурсе навуковых праектаў наперадзе быў 16 ўзвод, другое і трэцяе месцы занялі дзве каманды 11 узвода.

1

Падобныя інтэлектуальныя конкурсы сталі традыцыйнымі і праводзяцца штогод для першакурснікаў пасля вывучэння дысцыпліны «Замежная мова».

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін