НАВУКОВАЯ ІНФАГРАФІКА – У ФАРМАЦЕ МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ

  • Печать

Міжнародны конкурс інфаграфікі трэці год запар арганізуе кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута. Да ўдзелу запрашаюцца курсанты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Мэта конкурса – сістэмнае засваенне навучэнцамі вучэбнай і навуковай інфармацыі, набыццё навыкаў самастойнай візуалізацыі вынікаў даследаванняў. Для гэтага абрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Удзельнікам прапануецца некалькі тэматычных накірункаў. Гэта, напрыклад, гісторыя права і праваахоўнай сістэмы, лігвістыка і камунікацыя, псіхалогія і педагогіка, юрыдычныя дысцыпліны і іншыя. Для стварэння інфаграфікі ўдзельнікам давядзецца засвоіць новыя мультымедыйныя інструменты, якія дазваляюць графічна адлюстроўваць навуковую інфармацыю.

tablet-templates Инфографика картинка


Журы мерапрыемства будзе ацэньваць адпаведнасць тэматыцы конкурсу, выразнасць і арыгінальнасць, творчы падыход да раскрыцця тэмы, мастацкі ўзровень і тэхнічную складанасць. Найлепшыя работы атрымаюць дыпломы, у тым ліку па намінацыях. Чакаецца, што праца журы будзе няпростай: у мінулым годзе цікавую інфаграфіку давялося выбіраць сярод больш як 50 работ з навучальных устаноў Беларусі і замежжа.

Патрабаванні да работ і парады па стварэнні інфаграфікі змешчаны ў палажэнні аб конкурсе.