НАВУКОВАЯ ІНФАГРАФІКА: ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ

  • Печать

Міжнародны конкурс інфаграфікі праводзіўся кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у трэці раз. Да ўдзелу запрасілі курсантаў навучальных устаноў – партнёраў з Расіі.

Мэта міжнароднага конкурсу – сістэмнае засваенне курсантамі вучэбнай і навуковай інфармацыі, набыццё навыкаў самастойнай візуалізацыі вынікаў даследаванняў. Для гэтага была абрана сучасная форма прадстаўлення інфармацыі – інфаграфіка. Удзельнікам прапанавалі некалькі тэматычных накірункаў. Гэта, напрыклад, гісторыя права і праваахоўнай сістэмы, лігвістыка і камунікацыя, псіхалогія і педагогіка, юрыдычныя дысцыпліны і іншыя. Гэтым, аднак, не абмяжоўваліся, і многія ўдзельнікі праявілі творчы падыход да выбару тэмы сваёй працы.

1 1 1. Федотова М.В. КЮИ МВД РФ


Выбіраць лепшую інфаграфіку давялося сярод больш як 100 работ. У ліку ўдзельнікаў, акрамя магілёўскіх курсантаў, – прадстаўнікі Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Дальнеўсходняга юрыдычнага інстытута МУС Расіі, Уральскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі, Барнаульскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі, Валгаградскай акадэміі МУС Расіі, Омскай акадэміі МУС Расіі, Казанскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі, Кузбаскага інстытута ФСВП Расіі, Растоўскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі, Расійскага ісламскага інстытута (Казань). Па працах было відаць, што нехта толькі засвойвае новыя мультымедыйныя інструменты, якія дазваляюць графічна адлюстраваць навуковую інфармацыю, а хтосьці – упэўнена імі валодае. Агульны ж узровень прац – творчы і навуковы – у параўнанні з мінулымі гадамі вырас.

Найлепшыя работы журы адзначыла дыпломамі рознай ступені. Самую цікавую інфаграфіку ў розных намінацыях падрыхтавалі курсанты:
Дзіяна Мядзведская (Магілёўскі інстытут МУС) – у намінацыі "Сацыяльна-палітычныя навукі".
Сямён Полцеў (Уральскі юрыдычны інстутут МУС Расіі) – у намінацыі "Гісторыя дзяржавы і права".
Марыя Фядотава (Казанскі юрыдычны інстутут МУС Расіі) – у намінацыі "Гісторыя праваахоўнай сістэмы".
Максім Мядзведзеў (Растоўскі юрыдычны інстутут МУС Расіі) – у намінацыі "Іміджавая і прафарыентацыйная інфаграфіка".
Ксенія Юркевіч (Магілёўскі інстытут МУС) – у намінацыі "Лінгвістыка і камунікацыя".
Іван Вінкевіч (Магілёўскі інстытут МУС), Аліна Білле (Дальнеўсходні юрыдычны інстытут МУС Расіі) – у намінацыі "Псіхалогія і педагогіка".
Кірыл Шаўчук-Гарабец (Краснадарскі ўніверсітэт МУС Расіі) – у намінацыі "Юрыдычныя дысцыпліны".
Данііл Лягушэнка (Валгаградская акадэмія МУС Расіі), Ягор Страіцеляў, Аліна Кузняцова (Дальнеўсходні юрыдычны інстытут МУС Расіі) – у намінацыі "Спецыяльныя дысцыпліны".

Усе ўдзельнікі разам з дыпломамі і сертыфікатамі атрымалі карысны вопыт стварэння мультымедыйных прац, які павінен дапамагчы ў вучобе і навуцы.