НАВУКОВЫ ПАДЫХОД ДА ПРАБЛЕМЫ ДЭСТРУКТЫЎНЫХ СУБКУЛЬТУР

  • Печать

Міжнародны конкурс навуковых работ навучэнцаў "Прафілактыка і барацьба з праявамі экстрэмізму і тэрарызму ў маладзёжным асяроддзі" ўпершыню прайшоў у Пскоўскай філіяле Універсітэта Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі. Мэта навуковага мерапрыемства – павышэнне ўзроўню агульнакультурнай і прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, прыцягненне навучэнцаў да вывучэння актуальных праблем экстрэмізму і тэрарызму ў маладзёжным асяроддзі.

DSC07164 DSC07166

У конкурсе бралі ўдзел навуковыя працы курсантаў Акадэміі ФСВП Расіі, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь, Белгарадскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі, Маскоўскага абласнога філіяла Маскоўскага ўніверсітэта МУС Расіі, Кузбаскага інстытута ФСВП Расіі і Пскоўскага філіяла Універсітэта ФСВП Расіі.

Навуковая работа курсанта 3 курса Магілёўскага інстытута МУС Паўла Кірэйчыка "Дэструктыўная субкультура ПВК Рэдан: фактары ўзнікнення і распаўсюджвання", выкананая пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірыны Лукашковай, атрымала высокую ацэнку за актуальнасць, навуковую навізну і практычную значнасць. У намінацыі "Падлеткавы тэрарызм: прычыны і супрацьдзеянне" работа Паўла Кірэйчыка адзначана дыпломам 2 ступені.