ГІСТОРЫЯ ЯДНАННЯ – У ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

  • Печать

Навуковае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, прайшло ў інстытуце трэці год запар. І зноў прыцягнула ўвагу калег з іншых навучальных устаноў Магілёва, а таксама вучоных з Екацярынбурга. У лік суарганізатараў увайшлі таксама кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій і кафедра замежных моў Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі.

IMG 8622 IMG 8587 IMG 8605

Даслечыкі з Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі прынялі ўдзел у семінары праз сістэму відэаканферэнцсувязі. Дацэнт кафедры замежных моў Вольга Шунякова ў лічбах і фактах ацаніла ўклад беларусаў у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Курсант з Екацярынбурга Валерыя Пятроўскіх пранаалізавала архіўныя дакументы, прысвечаныя генацыду, а курсант Мікіта Дазмораў паразважаў аб значнасці народнай еднасці дзяржаў.

Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДУХХТ Ігар Пушкін выступіў з дакладам, прысвечаным пасляваеннаму аднаўленню. Яго калега, дацэнт Аляксандр Косцераў, абмаляваў карціну воінскага яднання падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе, а старшы выкладчык Віктар Юдзін узняў праблему войн памяці і фальсіфікацыі гісторыі.

IMG 8567 IMG 8638 IMG 8626

Таксама ў межах мерапрыемства – даклады прадстаўнікоў кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Антона Ігнатовіча, Аляксандра Вараб'ёва, Сяргея Венідзіктава, Рамана Галынскага, Надзеі Канашэвіч, прысвечаныя яднанню беларусаў. Ад навуковай супольнасці курсантаў выступіла першакурсніца Варвара Няхаева.

Прадстаўленыя на семінары даклады будуць надрукаваны ў наступным выпуску зборніка навуковых прац "Thesaurus".

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Сяргея Лабады