МАГІЛЁЎ – БАРНАУЛ: СУВЯЗІ АДУКАЦЫЙНЫЯ І НАВУКОВЫЯ

  • Печать

У Барнаульскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі, які з'яўляецца партнёрам Магілёўскага інстытута МУС, 26 кастрычніка адбыўся вучэбна-метадычны збор прафесарска-выкладчыцкага і начальніцкага складу «Актуальныя пытанні арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў адукацыйных арганізацыях МУС». У межах мерапрыемства прайшла таксама міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя, да якой у online-рэжыме далучыліся прадстаўнікі Акадэміі МУС Кіргізскай Рэспублікі, Акадэміі МУС Рэспублікі Узбекістан, Кузбаскага інстытута ФСВП Расіі і больш 10 адукацыйных арганізацый МУС Расіі.

Першы намеснік начальніка Магілёўскага інстытута Юрый Шкапляроў звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам. Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Вікторыя Нячаева і начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў выступілі з дакладамі ў сферы абмену вопытам падрыхтоўкі кадраў для праваахоўнай сістэмы. У прыватнасці, гаворка ішла аб праблемах фарміравання візуальнай граматнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і аб падрыхтоўцы электронных вучэбных выданняў.

1 2 3

У межах візіту адбыўся шэраг рабочых сустрэч прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута з кіраўніцтвам кафедр, аддзелаў і падраздзяленняў Барнаульскага юрыдычнага інстытута, падчас якіх дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферы.

Фота – Барнаульскі юрыдычны інстутут МУС Расіі