Навуковы гурток кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін прыняў удзел у 48 Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якая адбылася 29 красавіка.
Пад кіраўніцтвам намесніка начальніка кафедры старшага лейтэнанта міліцыі Сяргея Венідзіктава агучыць свае даклады накіраваліся курсанты факультэта міліцыі сержанты міліцыі Аляксандр Калыска і Дзмітрый Нехін (4 курс), а таксама младшыя сержанты міліцыі Антон Галашчапаў і Юрый Бурдоленка (2 курс).
Асаблівую цікавасць аўдыторыі выклікала выступленне Аляксанда Калыскі "Перспектывы медыяадукацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, як стратэгічная задача", якое прагучала на беларускай мове і суправаджалася відэапрэзентацыяй.
Дзмітрый Нехін прааналізаваў метады наладжвання псіхалагічнага кантакту ў праваахоўнай дзейнасці, а курсанты Антон Галашчапаў і Юрый Бурдоленка – дзейнасць дэструктыўных рэлігійных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
Па выніках канферэнцыі ўсе даклады, падрыхтаваныя навуковым гуртком кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута, рэкамендаваны да публікацыі ў зборніку навуковых матэрыялаў.