Ужо прайшло семдзесят два гады з таго часу, як савецкі народ атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая Перамога...
Напярэдадні ў памяць аб гэтай падзеі ў Магілёўскім інстытуце МУС прайшоў памятны канцэрт, які нагадваў спектакль, напоўнены песнямі, вершамі і танцамі. І ў гэтай пастанове было ўсё: і мірны час, і жах ад вайны, і страты родных, і Вялікая Перамога. Усё, што адбывалася на сцэне кранула за душу кожнага гледача: часам на іх тварах былі слезы, часам усмешкі.
9 мая на цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра адбыўся парад вайсковых часцей Магілёўскага гарнізона, дзе супрацоўнікі і курсанты інстытута прайшлі ўрачыстым маршам.
Ад плошчы Леніна святочнае шэсце з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці рушыла ў бок плошчы Славы, дзе адбыўся мітынг. У святочным шэсці курсантам Магілеўскага інстытута МУС выпаў гонар несці сцяг Перамогі, а таксама фатаграфіі «Несмяротнага палка».
Начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук ўсклаў кветкі да «Вечнага агню».
Таксама курсанты інстытута 9 мая прадставілі канцэртную праграму на святочным мерапрыемстве ў горадзе Мсціславе.
Варта адзначыць, што курсанты інстытута добрасумленна ахоўвалі грамадскі парадак падчас правядзення святочных мерапрыемстваў.
Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара