Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынялі ўдзел ў акцыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві». Праводзіцца гэтая бязвыплатная акцыя сярод донараў крывi у інстытуце штогадова.
![]() |
![]() |
![]() |
Паводле слоў супрацоўнікаў аддзялення нарыхтоўкі крыві і яе кампанентаў МАСПК, тэрмін прыдатнасці матэрыялу - да 35 дзён, а калі, колькі і якіх груп можа спатрэбіцца, прадбачыць немагчыма, таму прыняць актыўны ўдзел у акцыі запрасілі ўсіх неабыякавых.
![]() |
![]() |
![]() |
Таму ўсе, хто па стане здароўя маглі стаць донарамі, прыйшлі ў мабільны пункт здачы крыві, які размясціўся ў нашай установе адукацыі.
Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара