Снежнае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі ў апошні час, дадала клопатаў не толькі камунальным службам, але і звычайным грамадзянам. Усе, хто не абыякавы да таго, што адбываецца вакол, дапамагаюць у рачыстцы снегу.
Курсанты Магілёўскага інстытута МУС таксама не засталіся ў баку ад капрызаў надвор'я: яны прыбіраюць тэрыторыю вакол ведамаснай ВНУ, бліжэйшыя двары.
Выдатны прыклад моладзі паказалі курсанты Магілёўскага інстытута МУС на днях. Яны дапамаглі Цэнтру медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з паразай ЦНС і апорна-рухальнага апарата ва ўборцы снегу.
Курсанты факультэта міліцыі лічаць, што выдатна аказаць дапамогу таму, хто ў гэтым мае патрэбу. Пачысціць снег курсантам не складана, але якую неацэнную дапамогу яны аказваюць жаночаму калектыву Цэнтра, якому і акрамя уборкі снегу хапае клопатаў.
Хлопцы аказваюць такую дапамогу кожны год і паведамілі, што маюць намер прадоўжыць такую працу, як толькі будзе трэба.
А ўжо зусім хутка, напярэдадні святкавання Новага года, курсанты наведаюць Цэнтр рэабілітацыі са святочнай праграмай і падарункамі для дзяцей.
![]() |
![]() |
Любоў ШУМІЛКА
Фота Марыны ГРАМЫКІ