У Магілёўскім інстытуце МУС пашыраецца выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе.
![]() |
![]() |
![]() |
Ва ўмовах барацьбы з распаўсюджваннем інфекцыйных захворванняў ў інстытуце лекцыйныя заняткі для курсантаў факультэта міліцыі праводзяцца ў новым фармаце. Сацыяльную дыстанцыю, што захоўваюць паміж выкладчыкамі і курсантамі, дазволіла скараціць сістэма відэаканферэнсувязі, наладжаная аддзелам адукацыйных інфармацыйных тэхналогій.
Курсанты замест лекцыйных залаў застаюцца ў вучэбных класах, куды ідзе трансляцыя. Праверыць, як ідзе працэс, выкладчыкі могуць і праз сістэму зваротнай сувязі, і асабіста зазірнуўшы да курсантаў. Напрыклад, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч падчас лекцый прапануе навучэнцам адказваць на праблемныя пытанні, працуючы калектыўна.
![]() |
![]() |
![]() |
Дапамагаюць з засваеннем вучэбнага матэрыялу і электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, змешчаныя на адукацыйным партале інстытута. Задаць пытанне выкладчыку ці звярнуцца па кансультацыю таксама можна дыстанцыйна.
Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Юрыя КУЛАЖЫНА