Калектыўная манаграфія "Інфармацыйнае грамадства: сучасныя трансфармацыі" прысвечана актуальным праблемам тэорыі і гісторыі сацыяльных камунікацый, сучасным тэндэнцыям развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Гэта ўдалы прыклад міжнароднага супрацоўніцтва ў навуковай сферы – міждысцыплінарнага і мультымоўнага.
Чатыры раздзелы манаграфіі склалі працы даследчыкаў з усёй Украіны, а таксама вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Працы на англійскай, украінскай, беларускай і рускай мовах закранаюць лінгвістычныя, літаратурныя, сацыяльныя і педагагічныя аспекты актуальных працэсаў трансфармацыі інфармацыйнага грамадства.
У склад рэдкалегіі калектыўнай манаграфіі увайшоў начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў, у выданне таксама ўключаны вынікі навуковых даследаванняў прафесара кафедры Надзеі Канашэвіч, дацэнта Антона Ігнатовіча і дацэнта Ірыны Лукашковай.
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута і факультэт журналістыкі і філалогіі Вінніцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзаемадзейнічаюць з 2017 года, калі была падпісана дамова аб супрацоўніцтве. Сумесная навуковая праца будзе працягвацца і далей.
Па инфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін