Усерасійская (з міжнародным удзелам) навуковая канферэнцыя курсантаў, слухачоў і студэнтаў «Праблемы ўдасканалення расійскага заканадаўства» адбылася ў online-рэжыме 12 і 13 красавіка 2021 года.
![]() |
![]() |
![]() |
Даклад курсанта 2 курса Мікіты Барадуліна «Тэрарыстычныя акты ў краінах Заходняй Еўропы ў XXI стагоддзі: параўнальны аналіз прылад злачынства» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч) быў прадстаўлены на пленарным пасяджэнні падчас ўрачыстага сходу, прысвечанага адкрыццю дзён навукі ў Барнаульскім юрыдычным інстытуце.
На пасяджэнні секцыі «Псіхолага-педагагічныя аспекты праваахоўнай дзейнасці» даклады прадстаўнікоў інстытута выклікалі цікавасць і актыўна абмяркоўваліся. Кацярына Каросцік (2 курс) пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірыны Лукашковай распрацавала адразу дзве тэмы: аб ролі аўдыёвізуальнай псіхадыягностыкі ў прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў і аб тэхналогіях прафайлінгу ў забеспячэнні асабістай бяспекі супрацоўнікаў міліцыі. Перашкурснік Анатоль Некрашэвіч (таксама пад кіраўніцтвам Ірыны Лукашковай) падрыхтаваў даклад «Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць інспектараў па справах непаўналетніх: структурна-змястоўная характарыстыка».
![]() |
![]() |
На секцыі «Актуальныя пытанні сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» выступілі другакурснікі Яўген Татарчук (навуковы кіраўнік – дацэнт Антон Ігнатовіч) і Дзмітрый Якаўчык (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў). Першы разважаў пра вобразы праваахоўнікаў у сучасным беларускім кінематографе, другі – прадставіў арыгінальны погляд на так званы «фактчэкінг» як на базавы навык інфармацыйнай граматнасці і прааналізаваў фэйкавыя навіны ў інтэрнэт-прасторы.
Даклады нашых курсантаў у выглядзе навуковых артыкулаў будуць апублікаваны ў Барнаульскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Юрыя Кулажына