Конкурс адбыўся ў Белгародскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. Удзельнікі – курсанты і слухачы навучальных устаноў Расіі і краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Курсанты Магілёўскага інстытута МУС прызнаны пераможцамі і прызёрамі ў намінацыях «Творчы праект (эсэ)», «Творчы праект (апавяданне)» і «Творчы практ (прэзентацыя).
Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны: Дзмітрый Якаўчык і Аляксандра Ярокава – у намінацыі «Творчы праект (апавяданне)»; Данііл Смірноў і Уладзіслаў Рудэнка – у намінацыі «Творчы праект (прэзентацыя)».
Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны: Раман Бяляўскі – у намінацыі «Творчы праект (эсэ)»; Анастасія Касяк – у намінацыі «Творчы праект (прэзентацыя)».
Дыпломы трэцяй ступені атрымалі: Андрэй Манукін і Ягор Валадзькоў – у намінацыі «Творчы праект (эсэ)»; Дзяніс Герасімаў, Максім Барысенка і Яўген Ракіцкі – у намінацыі «Творчы праект (прэзентацыя)».
Сертыфікаты ўдзельнікаў конкурса атрымалі курсанты Уладзіслаў Красноў, Арцемій Матвееў і Вадзім Лясніцкі.
Падрыхтавалі курсантаў начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў, дацэнт кафедры Антон Ігнатовіч і выкладчык кафедры Яўген Іваноў.