Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у падрыхтоўцы ХІ нумара зборніка навуковых прац «Thesaurus: гістарычныя і палітычныя навукі».
Асноўныя тэматычныя напрамкі зборніка «Thesaurus»:
• Гісторыя беларускай дзяржаўнасці
• Сусветная гісторыя і палітыка
• Міжнародная дзелавая камунікацыя
• Антрапалогія і этналогія
• Палітычная камунікацыя і палітычная культура
• Ідэалогія і дзяржаўнасць
• Інтэграцыйныя працэсы ў сучасным свеце
• Міжкультурная камунікацыя і сацыяльныя канфлікты
• Сацыяльныя рызыкі і нацыянальная бяспека
• Дынаміка прававых сістэм у гістарычным працэсе
• Глабалістыка (глабальныя міждысцыплінарныя даследаванні)
• Рэгіяналістыка (рэгіянальныя міждысцыплінарныя даследаванні)
• Міжкультурная камунікацыя і сацыяльна-палітычная трансфармацыя
• Гісторыя праваахоўнай сістэмы
Тэматыка зборніка можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.
Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, магістранты, студэнты і курсанты (выключна ў сааўтарстве з навуковым кіраўніком). Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 31 жніўня 2022 года.
Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.
Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін