Першакурснік інстытута Аляксандр Макаранка стаў пераможцам міжнароднага творчага конкурсу "My Institute in the System of Law Enforcement Professional Education", які прайшоў у Казані.
Міжнародны творчы конкурс "My Institute in the System of Law Enforcement Professional Education" ("Мой інстытут у сістэме прафесійнай адукацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў") быў арганізаваны ў Казанскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. Конкурс праводзіўся ў наступных намінацыях: напісанне эсэ пра сваю навучальную ўстанову на англійскай мове, відэазварот на замежнай мове і дэкламацыя вершаў.
На конкурс паступіла вялікая колькасць заявак на ўдзел і творчых работ з устаноў адукацыі сістэмы МУС: Белгарадскага, Усходне-Сібірскага, Варонежскага, Казанскага, Растоўскага, Уральскага, Уфімскага юрыдычных інстытутаў МУС Расіі; Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта МУС Расіі; Валгаградскай акадэміі МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы.
![]() |
![]() |
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстутута МУС падрыхтавала да ўдзелу ў конкурсе курсантаў 1 курса факультэта міліцыі Аляксандра Макаранку і Максіма Панчанку. Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры Кацярыны Лапо курсанты прадставілі свае эсэ на англійскай мове. У выніку работа Аляксандра Макаранкі была прызнана лепшай у намінацыі "Аўтарскі стыль выкладу".
Конкурс стаў карысным досведам для курсантаў і іх далейшай навуковай і творчай дзейнасці.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
фота Яуген Жылінскі