У межах мерапрыемства адбыліся сеансы відэасувязі з удзельнікамі канферэнцыі з Беларусі і Расіі. Так, дацэнт Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі Вольга Шунякова падзялілася вопытам інтэрактыўнага навучання і выкарыстання метадаў вучэбнага мадэліравання ў развіцці камунікатыўнай кампетэнтнасці курсантаў. Дацэнт Дзяржаўнага ўніверсітэта касмічнага прыборабудавання (Санкт-Пецярбург) Юлія Галкоўская распавяла, як выкарыстоўвае нейрасеткі ў вывучэнні замежнай мовы, а таксама разам са студэнтамі складае слоўнік сінонімаў, што могуць замяніць запазычаныя тэрміны.
Сваім вопытам выкладання моў з выкарыстаннем інтэрнэт-сервісаў падзяліліся з калегамі супрацоўнікі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Ала Шубадзёрава, Кацярына Лапо і Уладзіслаў Балабанаў. А начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў запрасіў калег далучыцца да сумесных праектаў у межах тыдня рускай мовы, які неўзабаве плануецца правесці ў інстытуце.
Усе працы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць апублікаваны ў выглядзе зборніка навуковых артыкулаў.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін