![]() |
![]() |
Удзельнікі павінны былі праявіць навыкі пошуку інфармацыі, быць пераканаўчымі і ўпэўненымі ў сваёй правасці, знаходзіць патрэбныя аргументы. Моладзь вяла дэбаты аб тым, ці трэба прымаць адзіную валюту ў Саюзнай дзяржаве. У фінале чатыры каманды, у тым ліку прадстаўнікі інстытута, адстойвалі свае пазіцыі па гэтай па тэме. На дэбатах моладзь вучыцца выразна выказваць свае думкі, хутка шукаць інфармацыю, знаходзіць выхады са спрэчных сітуацый і аргументаваць сваю пазіцыю.
Перамаглі ў выніку студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Курсанты Магілёўскага інстытута МУС на першым для сябе падобным турніры выглядалі годна і сталі трэцімі.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін