Дыктоўка "Дзень народнага адзінства" прайшла па ўсёй Беларусі па ініцыятыве Міністэрства адукацыі. Яе пісалі не толькі студэнты і курсанты: далучыцца мог кожны. Для курсантаў нашага інстытута – гэта добрая нагода праверыць сваё веданне роднай мовы і агульную пісьменнасць, для выкладчыкаў – нагадаць пра важнасць беражлівага стаўлення да нацыянальнай спадчыны.
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін запрасіла да ўдзелу 100 курсантаў 1 курса факультэта міліцыі, якія толькі распачалі вывучаць дысцыпліну "Беларуская мова (прафесійная лексіка)".
Тэкст для дыктоўкі – не самы складаны, але арыентаваны на веданне мовы і гісторыі Беларусі – быў размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе Міністэрства адукацыі.
Старонка на беларускай мове не кожнаму далася проста, але за напісанне курсанты ўзяліся з імпэтам. Тут не будзе адзнак у залікоўку, можна нават не падпісваць лісты. Галоўнае – нагадаць самому сабе, якая мова завецца роднай.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін