Аб Еўрапейскіх гульнях па-англійску

  • Печать

У Магілёўскім інстытуце МУС пачалася моўная падрыхтоўка супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў да ІІ Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў Мінску ў 2019 г.

Курсы, на якіх супрацоўнікі павінны палепшыць свой узровень валодання англійскай мовай, праводзяцца кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. На працягу 3 месяцаў 25 супрацоўнікаў двойчы на тыдзень будуць удсканальваць уменні арыентавацца ў разнастайных моўных сітуацыях, што могуць узнікнуць пры зносінах з замежнымі гасцямі. Прынамсі, гэта формулы ветлівага звароту, праверка дакументаў, сітуацыі на транспарце, візавы рэжым, парушэнні грамадскага парадку і інш.

Сярод навуцэнцаў – супрацоўнікі АМАПу, ДАІ і вайсковай часткі 6713. Да пачатку заняткаў усе яны прайшлі ўступнае тэсціраванне, па выніках іх чакае кантрольны тэст.

У красавіку-чэрвені 2018 г. пройдуць заняткі для другой группы супрацоўнікаў у складзе 25 чалавек.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота: Любоў ШУМІЛКА