LIFFT ДЛЯ КУРСАНЦКАЙ ПРОЗЫ

  • Печать

Удзел у фестывалі "LIFFT-2020" бралі прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Аўстраліі, Азербайджана, Германіі, Ізраіля, Літвы, Казахстана, Польшчы, Украіны, ЗША і іных краін. У межах фестываля адбыўся V Усерасійскі літаратурны конкурс, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі, – "Дзякуй прадзеду за Перамогу!".
Курсант 4 курса факультэта міліцыі Данііл Свешнікаў накіраваў на конкурс празаічны твор "Партрэт прадзеда", які атрымаўся аўтабіяграфічным і амаль дакументальным. Данііл дзеліцца ўспамінамі дзяцінства, праз расповеды сваіх продкаў аднаўляючы падзеі Вялікай Айчыннай. Твор курсанта інстытута ўдзельнічаў у намінацыі "Проза" і адзначаны сертыфікатам. Інфармацыя пра нашага курсанта змешчана таксама ў міжнароднымі літаратурным часопісе "LIFFT".

DSC08276

Прызнанне літаратурных здольнасцей для Данііла Свешнікава – не першае. Восенню 2019 года ён быў прызнаны пераможцам літаратурнага конкурсу «І круціцца планета Куляшова», прысвечанага 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, адразу ў дзвюх намінацыях: «Знаёмыя незнаёмцы» і «Мая малая радзіма».

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.