THESAURUS-VIIІ: МІЖКУЛЬТУРНАЯ КАМУНІКАЦЫЯ

  • Печать

З друку выйшаў VІІІ нумар міждысцыплінарнага зборніка навуковых прац "THESAURUS".

Заснаванае ў 2015 годзе кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін выданне традыцыйна захоўвае междысцыплінарную скіраванасць. Чарговы нумар "Thesaurus", аб'яднаны тэматыкай "Міжкультурная камунікацыя", змяшчае працы беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх даследчыкаў. У грунтоўных артыкулах закранаюцца актуальныя праблемы культуралогіі, палітычнай камунікацыі, мовазнаўства, тэорыі інфармацыі, гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, права, звязаныя з даследаваннямі камунікацыйных феноменаў сучаснасці.

Напрыклад, прафесар Омскай акадэміі МУС Расіі доктар педагагічных навук Святлана Мацюшэнка ў сваім артыкуле аналізуе прычыны канфліктнасці сучаснай камунікацыі. Прафесар Армавірскага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар філалагічных навук Іна Чаркасава даследуе асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў дыскурсе СМІ. Прафесар Адэскага універсітэта ўнутраных спраў Украіны Аляксей Ульянаў разглядае камунікацыю ў якасці элемента скандынаўскай мадэлі забеспячэння грамадскай бяспекі. Спроба сістэмнага разгляду online-камунікацыі грамадзян Беларусі як інстытута сацыялізацыі і інструмента маніпуліравання грамадскай думкай адлюстравана ў працы прафесара Магілёўскага інстытута МУС Надзеі Канашевіч.

1

"Thesaurus" выдадзены пад агульнай рэдакцыяй начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС Сяргея Венідзіктава.

Зборнік адрасаваны навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, дактарантам, студэнтам, супрацоўнікам СМІ, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца актуальнымі тэндэнцыямі развіцця гуманітарных ведаў. Матэрыялы даступныя для агульнага азнаямлення ў навуковым рэпазіторыі інстытута.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін