МЕДЫЯАДУКАЦЫЯ ВА ЎМОВАХ ІЗАЛЯЦЫІ

  • Печать

У вучэбна-навуковым цэнтры медыяадукацыі Чалябінскага дзяржуніверсітэта прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «MEDIAОбразование: медиавключенность vs медиаизоляция». Больш за 200 навукоўцаў з Расіі, Беларусі, Казахстана, Польшчы, Узбекістана, Швецыі, Італіі і іншых краін на працягу трох дзён абмяркоўвалі пытанні эвалюцыі інфармацыйнай прасторы, развіцця медыяадукацыі ва ўмовах сацыяльнай ізаляцыі. Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін да канферэнцыі далучылася ў дыстанцыйным фармаце, праз сервіс Zoom. Начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў і выкладчык Яўген Іваноў выступілі з сумесным дакладам, прысвечаным развіццю моўнай культуры ў інтэрнэт-асяроддзі.

DSC02618 DSC02624 DSC02630

Канферэнцыя працягнулася ІХ Медыяадукацыйным форумам «ImPRO», у межах якога ў online-фармаце прайшла прэзентацыя праектаў "Медыйныя эксперыменты ў перыяд дыстанту". Праект Магілёўскага інстытута "Лічбавая сацыялізацыя і маладзёжны слэнг: моўнае выражэнне дэвіянтнасці ў інтэрнэт-асяроддзі" (кіраўнікі – Сяргей Венідзіктаў і Яўген Іваноў) прайшоў экспертны адбор і трапіў у праграму форума. Да прэзентацыі праекту былі таксама запрошаны курсанты, што ўдзельнічаюць у працы навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: Дзмітрый Якаўчык, Дыяна Баркавец і Анатоль Пявец. Па выніках мерапрыемстваў выйшлі сборнікі навуковых прац.

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.