НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСПЕКА І МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута і кафедра замежных моў Уральскага інстытута МУС Расіі (Екацярынбург) правялі міжнародную online-дыскусію, а ў яе межах – сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў.

Навуковая дыскусія "Нацыянальная бяспека і міжнароднае супрацоўніцтва" адбылася ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Гэта сумесная ініцыятыва ў межах супрацоўніцтва кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС і кафедры замежных моў Уральскага інстытута МУС Расіі. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел прадстаўнікі Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя Б.Н.Ельцына.

DSC05313 DSC05319

Фармат дыскусіі прадугледжваў актыўны ўдзел выкладчыкаў і курсантаў у абмеркаванні дакладаў, што мелі відавочны праблемны характар. Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч падрыхтаваў да ўдзелу ў мерапрыемстве курсантаў Яўгена Татарчука і Івана Сапаненку. Юнакі закранулі пытанні прававога і ідэалагічнага забеспячэння грамадскай бяспекі, паразважалі аб суадносінах паняццяў "экстрэмізм", "тэрарызм" і "ісламізм" у кантэксце забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Акрамя абмеркавання навуковых даследаванняў, кіраўнікоў і выкладчыкаў кафедр цікавілі перспектывы супрацоўніцтва. Магілёўскі інстытут разам з калегамі з Уралу плануе правесці ў 2022 годзе два міжнародныя конкурсы: аратарскага майстэрства і навуковай інфаграфікі. І традыцыйна актуальным застаецца пытанне сумесных даследаванняў, у тым ліку на ўзроўні курсанцкай навукі.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Марыны ГРАМЫКА