РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА – НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

  • Печать

Над выданнем працаваў калектыў аўтараў: начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў, дацэнт Антон Ігнатовіч і дацэнт кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алена Паддубская (у мінулым – дацэнт Магілёўскага інстытута МУС). Дапаможнік, які атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выйшаў на беларускай мове. Гэта другое беларускамоўнае вучэбнае выданне па дысцыпліне "Рэлігіязнаўства", падрыхтаванае ў інстытуце за апошнія 5 год: першы дапаможнік быў выдадзены ў 2016 годзе.

DSC07598 DSC07604

"Рэлігіязнаўства" змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, пералік кантрольных пытанняў, тэсты для самакантролю, крыжаванкі, тэматыку дакладаў, пытанні для падрыхтоўкі да заліку, кароткі гласарый. Асаблівасцю гэтага выдання, што выгадна адрознівае яго ад папярэдняга, сталі аўтарскія апорныя схемы па кожнай з 11 тэм, што дазволяць навучэнцам літаральна за некалькі хвілін узнавіць у памяці змест вучэбнага матэрыялу і больш якасна падрыхтавацца да семінараў. Таксама ў вучэбны дапаможнік уключаны дастаткова вялікі аб'ём ілюстрацыйнага і хрэстаматыйнага матэрыялу: рэлігійныя і навуковыя тэксты на беларускай мове дапамогуць курсантам глыбей зразумець сутнасць сусветных рэлігій і падыходаў да іх вывучэння.

Вучэбны дапаможнік адрасаваны студэнтам і курсантам дзённай і завочнай формы навучання юрыдычных спецыяльнасцей, якія атрымліваюць адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. А курсантаў Магілёўскага інстытута выданне ўжо чакае ў бібліятэцы.

Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.