THESAURUS: КАМУНІКАЦЫЯ Ў ЭПОХУ ПОСТПАНДЭМІІ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у падрыхтоўцы Х нумара зборніка навуковых прац «Thesaurus: камунікацыя ў эпоху постпандэміі».

Асноўныя тэматычныя напрамкі зборніка «Thesaurus»:

• Новая камунікатыўная парадыгма эпохі COVID
• Глабальнае і лакальнае ў лічбавай прасторы камунікацыі
• Лічбавы парадак дня ў сацыяльна-палітычнай трансфармацыі
• Медыйнае спажыванне і медыясацыялізацыя ў эпоху постпандэміі
• Віртуальны свет і медыясфера
• Digital Humanities у камунікатыўнай прасторы
• Інтэрнэт-даследаванні (Internet Studies)
• Дыстанцыйныя тэхналогіі ў адукацыйнай сістэме
• Сацыяльныя медыя ў новай камунікатыўнай рэальнасці
• Прававыя асновы лічбавага парадку дня
• Інтэрнэт-злачыннасць
• Інтэрнэт-асяроддзе і нацыянальная бяспека
• Грамадзянскае супрацьборства ў інтэрнэт-прасторы
• Функцыянаванне культуры ў інфармацыйным грамадстве
• Псіхалогія камунікатыўнага дыстанцыявання
• Моўнае асяроддзе лічбавага свету
• Інтэрнэт-субкультуры
• Філасофскае вымярэнне лічбавага свету

Тэматыка зборніка можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.

Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, магістранты, студэнты і курсанты (выключна ў сааўтарстве з навуковым кіраўніком). Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 31 сакавіка 2022 года.

Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.

Між тым выйшаў з друку IX нумар «Thesaurus», аб'яднаны праблематыкай «Мова і камунікацыя». Матэрыялы даступныя для агульнага азнаямлення ў навуковым рэпазіторыі інстытута.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін