МАЛАДОСЦЬ. ІНТЭЛЕКТ. ІНІЦЫЯТЫВА

  • Печать

Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў "Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва" традыцыйна адбылася ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. Сёлетняе мерапрыемства атрымалася юбілейным, 10-м па ліку і сабрало больш як 350 удзельнікаў з Беларусі і замежжа. Магілёўскі інстытут прадставілі пяцёра курсантаў – удзельнікаў навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Узначаліў дэлегацыю выкладчык кафедры Яўген Іваноў.

1 2

Праца канферэнцыі адбывалася ў фармаце пленарнага пасяджэння і 10 секцый, што закраналі важныя напрамкі сучаснай навукі. Курсанты інстытута прэзентавалі свае работы на гістарычнай, літаратурнай і педагагічна-псіхалагічнай секцыях.

44 4

Курсант Дзяніс Герасімаў (2 курс) атрымаў дыплом першай ступені за выступленне з дакладам аб псіхалагічных партрэтах службовых асоб у рамане Л.М. Талстога "Уваскрэшанне" (навуковы кіраўнік – дацэнт Вольга Лукіна).

Першакурсніцы Анастасія Касяк і Дар'я Коваль атрымалі дыпломы другой і трэцяй ступені адпаведна за даклады на гістарычнай секцыі, прысвечаныя тэхналогіям візуалізацыі вучэбнай інфармацыі (навуковы кіраўнік – дацэнт Антон Ігнатовіч). Таксама на канферэнцыі выступілі з прэзентацыямі вынікаў сваіх даследаванняў курсанты Аляксандра Ярокава і Аліна Яшчанка.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін