ГІСТАРЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – З НАВУКОВЫМ ПАДЫХОДАМ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін арганізавала алімпіяду, каб паглыбіць веды курсантаў Магілёўскага інстытута МУС па гісторыі Беларусі і замежных краін, а таксама развіць навыкі працы з навуковай інфармацыяй.

Мерапрыемства прайшло ў змешаным фармаце. Адказы на заданні алімпіяды курсанты давалі пісьмова, а прэзентацыі для ўдзелу ў конкурсе навуковых праектаў у рамках алімпіяды ў электронным выглядзе ўдзельнікі дасылалі журы. Пісьмовыя заданні далі магчымасць пракантраляваць веды па дысцыплінах «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін», праверыць уменні працы з храналогіяй, паняццямі і візуальнымі гістарычнымі крыніцамі. А падрыхтоўка курсантамі прэзентацый у межах конкурса навукова-даследчых праектаў дала магчымасць фарміраваць навыкі прадстаўлення вынікаў даследчай дзейнасці.

1

Журы вызначыла пераможцаў інтэграванай прадметнай алімпіяды: імі сталі Кірыл Шапруноў (дыплом І ступені), Ілля Дудараў (дыплом ІІ ступені), Уладзіслаў Кістол (дыпломы ІІІ ступені). У камандным заліку наперадзе быў 13 ўзвод. Пераможцы конкурсу навуковых прэзентацый па гісторыі – Анастасія Касяк (дыплом І ступені), Іван Сільчанка (дыплом ІІ ступені), Ігар Васілеўскі (дыплом ІІІ ступені).

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Кірыла МАРЖАНАВА